Іаан IV Поснік (памёр у 595) — Канстанцінопальскі патрыярх у 582595 гг. Шануецца як святы у ліку свяціцеляў, памяць у Праваслаўнай царкве 30 жніўня і 2 верасня (па юліянскім календары), у Каталіцкай царкве 2 верасня.

Іаан IV Поснік
грэч. Ιωάννης Δ΄ Νηστευτής
Іаан IV Поснік
Канстанцінопальскі патрыярх
582 — 595
Папярэднік Еўтыхій
Пераемнік Кірыяк
Дзейнасць святар
Нараджэнне VI стагоддзе
Смерць 2 верасня 595
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын бедных бацькоў; хацеў займацца якім-небудзь рамяством і не атрымаў школьнай адукацыі, але, пад уплывам аднаго манаха, стаў строгім аскетам-поснікам і быў пасвечаны ў дыяканы. Абраны ў патрыярхі, ён жадаў было выратавацца ад гэтага сану ўцёкамі, але быў утрыманы. Адрозніваўся асаблівай любоўю да бедных і сам заставаўся ўсё жыццё бедняком. Яго называлі умяшчальняй дабрадзейнасцей.

Іаан Поснік першым стаў ужываць у дачыненні да сваёй кафедры назву «Усяленскі Патрыярхат», чым выклікаў рэзкую крытыку з боку Папы Рымскага Св. Рыгора I Вялікага (Рыгора Дваяслова), які ў процівагу яму прыняў тытул «Раб Рабоў Божых» («servus servorum Dei»), які захоўваецца за Папамі дагэтуль.

Сачыненні правіць

  • «Пра пакаянне» — павучанне пра распазнанне і адрозніванне грахоў;
  • «Пра споведзь» — павучанні пра тое, як паступаць святару з тым, хто каецца (суровыя правілы Васіля Вялікага пра епітым’і тут значна саслаблены);
  • «Пасланне да Дзевы, якая прысвяціла сябе Богу»;
  • «Пра лжэпрарокаў і настаўнікаў».

Акрамя таго ў рукапісе вядомыя яго сачыненні «Пра выхад душы» і «Пра літургію».

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць