Іаган Міхаэль Гайдн
Іаган Міхаэль Гайдн (ням.: Johann Michael Haydn; 14 або 15 верасня 1737, Рорау — 10 жніўня 1806, Зальцбург) — аўстрыйскі кампазітар і арганіст. Малодшы брат кампазітара Іозефа Гайдна.
Іаган Міхаэль Гайдн Michael Haydn Johann Michael Haydn | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 верасня 1737[1] ці 17 верасня 1737[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 жніўня 1806[2][3][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
![]() |
Бацька | Mathias Haydn[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, арганіст, музыкант |
Інструменты | арган |
Жанры | опера і сімфонія |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Іаган Міхаэль Гайдн нарадзіўся ў вёсцы Рорау (цяпер — у зямлі Ніжняя Аўстрыя). Яго бацька, Маціяс Гайдн, быў музыкантам-фалькларыстам, а маці — прыдворнай кухарка ў замку мясцовага арыстакрата. Бацька спрыяў таму, каб абодва браты вучыліся спевам. Паводле некаторых крыніц, Гайдн з 1745 года быў спеваком у капэле сабора св. Стэфана ў Вене, якую пакінуў ў 1754 годзе. З 1757 быў капельмайстрам пры двары біскупа ў Орадзя (Румынія).
З 1763 Гайдн замяшчаў Леапольда Моцарта на пасадзе канцэртмайстра і прыдворнага арганіста (у 1781 годзе, пасля пераезду Вольфганга Моцарта ў Вену) у капэле арцыбіскупа Зальцбургскага. Леапольд Моцарт ставіўся да Гайдна непрыязна. Пасля калегай Гайдна быў Вольфганг Амадэй Моцарт, які, у адрозненне ад бацькі, па-сяброўску ставіўся да Гайдна.
Дзякуючы сваім выдатным выканальніцкім дадзеным, Гайдн ў 1777 годзе заняў месца арганіста царквы св. Тройцы. З 1804 — член Шведскай музычнай акадэміі. Пазней займаўся выкладаннем, сярод яго вучняў лічацца Карл Марыя фон Вебер, І. Вельфль , Антон Дыябелі.
Зноскі
- ↑ а б Dr. Constant v. Wurzbach Haydn, Johann Michael // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 8. — S. 141.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #115657754 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Michael Haydn // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #115657754 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #115657754 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.