Іанізавальнае выпраменьванне

(Пасля перасылкі з Іанізуючае выпраменьванне)

Іанізавальнае выпраменьванне — патокі электрамагнітных хваляў або элементарных часціц, здольныя пры ўзаемадзеянні з рэчывам ствараць у ім іоны. Да іанізавальнага выпраменьвання адносяцца альфа-, бэта-, гама-прамяні, рэнтгенаўскае выпраменьванне, а таксама іншыя высокаэнергетычныя зараджаныя часціцы накшталт пратонаў і іонаў, атрыманыя ў паскаральніках.

Іанізавальнае выпраменьванне

Зараджаныя часціцы іанізуюць атамы асяроддзя непасрэдна пры сутыненнях з імі; выбітыя электроны пры наяўнасці дастатковай энергіі таксама могуць іанізаваць (другасная іанізацыя). Пры праходжанні нейтральных часціц (напр., нейтронаў, фатонаў) іанізацыя абумоўлена другаснымі зараджанымі часціцамі, якія ўзнікаюць ад узаемадзеяння першасных часціц з асяроддзем. Іанізавальнае выпраменьванне разбуральна Уздзейнічае на рэчыва і жывыя арганізмы; многія хімічныя рэакцыі пад уплывам іанізавальнага выпраменьвання ажыццяўляюцца больш лёгка або працякаюць пры значна меншых цісках і тэмпературах. У выніку дзеяння выпраменьвання можна атрымаць розныя мутацыі мікраарганізмаў і раслін.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Берастаў А. Б. Іанізавальнае выпраменьванне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Моисеев А. А., Иванов В. И. Справочник по дозиметрии и радиационной гигиене. 2-е изд., перераб. и доп. — М., Атомиздат. — 1974
  • Кудряшов Ю. Б. Радиационная биофизика. — М: Физматлит. — 2004. — С. 136.