Іанічны ўніверсітэт

Іанічны ўніверсітэт (грэч. Iόνιο Πανεπιστήμιο) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з кампусамі на Іанічных астравах (Керкіра, Лефкада, Кефалінія і Закінф).

Іанічны ўніверсітэт
грэч. Iόνιο Πανεπιστήμιο
Арыгінальная назва грэч. Iόνιο Πανεπιστήμιο
Заснаваны 1984
Размяшчэнне Іанічныя астравы
Кампус Керкіра, Лефкада, Кефалінія, Закінф
Сайт ionio.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт адкрыў свае дзверы для студэнтаў на востраве Керкіра ў 1985 годзе. Да 2018 года ён складаўся з шасці дэпартаментаў (гісторыі, замежных моў і перакладу, музыказнаўства, бібліятэчнай справы, архівазнаўства і музеязнаўства, аўдыявізуальных мастацтваў і інфарматыкі). За кошт уключэння і рэструктурызацыі Іанічнага тэхналагічнаа-педагагічнага інстытута ў 2019-2020 навучальным годзе ўніверсітэт пашырыўся і ўключыў агулам дванаццаць дэпартаментаў на чатырох астравах Іанічнага мора, якія прапануюць ступень бакалаўра і навучанне ў аспірантуры.

Структура

правіць
  • Школа гуманітарных навук
  • Школа інфармацыйных навук і інфарматыкі
  • Школа музыкі і аўдыёвізуальных мастацтваў
  • Школа экалогіі
  • Школа эканамічных навук

Спасылкі

правіць