Закінф (грэч.: Ζάκυνθος) — грэчаскі востраў і адміністрацыйная адзінка, частка Іанічных астравоў. Востраў вядомы са старажытных часоў, згадваецца ў Адысеі. Назва падыходзіць ад Закінфа, сына Дардана, легендарнага важака Аркадыі.

Закінф
грэч. Ζάκυνθος
PE Zakynthou in Greece.svg
Перыферычны адзінак Закінф у Грэцыі
Характарыстыкі
Плошча406 км²
Найвышэйшы пунктГара Врахіянас, 756 м
Насельніцтва38 641 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва95,17 чал./км²
Размяшчэнне
37°48′00″ пн. ш. 20°45′00″ у. д.HGЯO
АрхіпелагІанічныя астравы
Краіна
ПерыферыяІанічныя астравы
Перыферыйная адзінкаЗакінф
Закінф (Грэцыя)
Закінф
Закінф
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Сталіца вострава — горад Закінтас, з насельніцтвам 15.000 чалавек. Плошча — 409 км²; агульнае насельніцтва — звыш 38.000 жыхароў паводле перапісу 2011 года. Лінія ўзбярэжжа — 123 км. Даўжыня вострава — 40 км; шырыня — 20 км. Найвышэйшы пункт — гара Врахіянас, вышынёй 758 метраў.

ГісторыяПравіць

Думаюць, што арыгінальная назва вострава магла быць Ірые, а назву Закінф (лац.: Zacynthus) ён атрымаў, бо быў заселены Закінфам, сынам Дардана з Псофіса ў Аркадыі. Фукідыд піша, што востраў засялілі ахейцы з Пелапанеса ў другім тысячагоддзе да н.э. Паводле традыцыя, горад стварыў калонію Сагунта ў супрацоўніцтве з рутуламі з Ардэі, як лічаць, да Траянскай вайны. У спісе караблёў у Іліядзе Закінф згадваецца як адна з тэрыторый-удзельніц узначаленай Адысеем экспедыцыі супраць Троі. Паводле Герадота, жыхары вострава варожа ставіліся да ўраджэнцаў Лаконіі і ўцекачоў са Спарты, якія прытуліліся на востраве.

Падчас Пелапанескай вайны Закінф быў саюзнікам Афінаў. У 430 годзе да н.э. Спарта атакавала горад; пазней Афіны выкарыстоўвалі востраў як марскую базу для экспедыцыі ў Пілас.

Эканоміка і кліматПравіць

Густая расліннасць з урадлівымі раўнінамі на поўдні і гарамі на захадзе. Клімат — міжземнаморскі.

Вырабляюць аліўкавы алей. Вырошчваюць салодкі вінаград, з якога робяць разынкі Закінфа, апельсіны і лімоны. Аэрапорт Дыянісас Саламос працуе на паўднёвым захадзе вострава; у гэтай жа зоне знаходзіцца Нацыянальны марскі запаведнік Закінф, дзе жывуць чарапахі Caretta Caretta, якія лічыцца відам пад пагрозай вымірання і сустракаюцца пераважна ў бухце Лаганас.

Вядомыя асобыПравіць

СлавутасціПравіць

Славутасці — бухта Наважыа, мыс Скінары і Сіняя Пячора.

На гарыстым баку вострава, з Анафонтрыі адкрываецца цудоўны краявід з манастыром.

У горнай вёсцы Керы, на поўдні, стаіць маяк.

Найлепшымі пляжамі лічацца Порта Ліміёнас, Порта Вромі і Порта Зора.

Крыніцы ў даліне бухты Чэры.

ЗемлятрусыПравіць

За гісторыю вострава адбыліся шматлікія землятрусы. Адзін з першых — у 1840 годзе, пасля ў 1873, 1876 гадах. У 1893 годзе адбыўся асабліва моцны землятрус, якому папярэднічаў шэраг слабейшых штуршкоў, а ў наступныя два дні пасля землятрусу яны паўтараліся.