Іван Аляксеевіч Арлоў

Іва́н Аляксе́евіч Арло́ў (10 лістапада 1902, Віцебск — 2 верасня 1980) — савецкі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (1944).

Іван Аляксеевіч Арлоў
Дата нараджэння 10 лістапада 1902(1902-11-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1980(1980-09-02) (77 гадоў)
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Войскі СПА
Гады службы 1922—1953
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія правіць

У Чырвонай Арміі з 1922 года. Скончыў Ваенна-палітычную акадэмію (1936), быў начальнікам палітаддзела акадэміі, начальнік аддзела Палітупраўлення РСЧА, начальнік Вышэйшых курсаў палітсаставу. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. ваенкам знішчальнага авіякорпуса, член Ваеннага савета СПА краіны, Заходняга, Паўночнага, Цэнтральнага франтоў СПА.

Удзельнік абароны Масквы, Сталінграда, Ленінграда.

З красавіка 1945 года начальнік палітаддзела Забайкальскай арміі СПА. Пасля вайны член Ваеннага савета Цэнтральнай акругі СПА. Са жніўня 1948 года намеснік начальніка хімічных войскаў Сухапутных войскаў па палітычнай частцы.

З 1953 года ў запасе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Арлоў Іван Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1). — С. 484.
  • Арлоў Іван Аляксеевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 522.
  • Орлов Иван Алексеевич // Объекты военные — Радиокомпас / [под общ. ред. Н. В. Огаркова]. — М.: Военное издательство Министерства обороны СССР, 1978. — (Советская военная энциклопедия). — С. 116.