Іван Андрэевіч Канавалаў

расійскі футбаліст

Іван Канавалаў (нар. 18 жніўня 1994, Балашыха) — расійскі футбаліст, брамнік калінінградскай «Балтыкі».

Футбол
Іван Канавалаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Іван Андрэевіч Канавалаў
Нарадзіўся 18 жніўня 1994(1994-08-18)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 191 см
Вага 85 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Балтыка
Нумар 23
Маладзёжныя клубы
2011—2012 Расія Спартак (Масква)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2013 Расія Спартак (Масква) 0 (0)
2013—2014 Расія Амкар (Перм) 0 (0)
2014 Расія СКЧФ (Севастопаль) 8 (-10)
2015 Расія Астрахань 13 (-14)
2015—2016 Сербія Раднічкі (Ніш) 6 (-7)
2017 Сербія Бачка (Бачка-Паланка) 11 (-20)
2017—2018 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 12 (-11)
2018—2021 Расія Рубін (Казань) 20 (-19)
2021   Расія Урал (Екацярынбург) 1 (-5)
2021   Расія Урал-2 (Екацярынбург) 1 (-0)
2022—2023 Шатландыя Лівінгстан 7 (-9)
2023 Казахстан Табол (Кастанай) 16 (-20)
2024— Расія Балтыка (Калінінград)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 лютага 2024.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец акадэміі маскоўскага «Спартака» імя Фёдара Чаранкова. У 2012—2014 гадах выступаў за моладзевыя склады «Спартака» і пермскага «Амкара». У 2014 годзе перайшоў у севастопальскі СКЧФ, які выступаў у расійскай ПФЛ, аднак пазней СКЧФ разам з іншымі крымскімі клубамі быў выключаны з расійскіх турніраў, а вынікі матчаў ануляваны. Другую палову сезону 2014/15 правёў у складзе клуба «Астрахань», дзе быў асноўным брамнікам.

У ліпені 2015 года перайшоў у клуб «Раднічкі» з Ніша, які выступаў у сербскай Суперлізе, стаў другім брамнікам каманды. У студзені 2017 года перайшоў у іншы сербскі клуб — «Бачку», дзе стаў часцей з’яўляцца на полі.

У верасні 2017 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ»[2]. Неўзабаве стаў з’яўляцца ў стартавым складзе жодзінскай каманды.

У чэрвені 2018 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Канавалава ў казанскі «Рубін»[3]. У сезоне 2018/19 быў адным з асноўных брамнікаў каманды, пасля стаў заставацца на лаўцы запасных. У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду екацярынбургскаму «Уралу», дзе быў рэзервовым брамнікам, выступаў за гэты клуб да канца сезона 2020/21.

У студзені 2022 года перайшоў у шатландскі клуб «Лівінгстан», падпісаўшы кантракт на 1,5 гады. Быў рэзервовым брамнікам, у Прэм’ершыпе правёў 7 матчаў. У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага «Табола». У студзені 2024 года вярнуўся ў Расію, далучыўшыся да калінінградскай «Балтыкі».

Дасягненні правіць

Крыніцы правіць

  1. Ivan Konovalov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Российский голкипер Иван Коновалов пополнил ряды "Торпедо"-БелАЗ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (9 верасня 2017). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2017.
  3. "Торпедо-БелАЗ" подтвердило переход голкипера Коновалова в "Рубин" (руск.). football.by (23 чэрвеня 2018). Праверана 8 лютага 2024.