Іван Андрэевіч Паліўка

Іван Андрэевіч Паліўка (7 студзеня 1926, в. Пераруб, Драгічынскі павет, Палескае ваяводства — 18 жніўня 1975) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966), заслужаны меліяратар БССР

Іван Андрэевіч Паліўка
Дата нараджэння 7 студзеня 1926(1926-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1975(1975-08-18) (49 гадоў)
Месца пахавання
Узнагароды і прэміі

Біяграфія

правіць

У 1934—1939 гадах вучыўся ў польскай школе в. Хомiчава, якая за 3 км ад дома, за Дняпроўска-Бугскiм каналам, з 1939 года у той жа школе, але з савецкімі настаўнікамі.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на фронце са жніўня 1944 года, быў сапёрам.

Пасля дэмабілізацыі ў 1950-м атрымаў прафесію шафёра, працаваў на грузавіку. Затым закончыў Пінскае сельскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, з 1951 года працаваў машыністам экскаватара Дняпроўска-Бугскага тэхнічнага ўчастка ў Пінску. З 1952 года — меліяратар Іванаўскай машынна-меліярацыйнай станцыі, першым месцам працы было балота Няслуха, потым — рака Вісліца. У 1961—1974 гадах — машыніст, старшы машыніст экскаватара Іванаўскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення меліярацыі трэста «Брэстводбуд» (з 1972 года Іванаўскае БМУ ў трэсце «Пінскводбудмеханізацыя»).

Іван Андрэевіч вёў вялікую грамадскую работу: дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання (1970—1974). На ХХVІІ з’ездзе КПБ І. А. Паліўка быў абраны членам ЦК, якім з’яўляўся ў 1971—1975 гг., у гэты час сакратаром быў Пётр Міронавіч Машэраў.

Пасля цяжкай і працяглай хваробы памёр 18 жніўня 1975 года, пахаваны ў в. Пераруб, на магіле ўстаноўлены помнік (1978). Імем І. А. Паліўкі названа вуліца ў г. Іванава Брэсцкай вобласці, яго імя занесена ў Кнігу народнай славы Іванаўскага раёна. На будынку Iванаўскага БМУ ўстаноўлена мемарыяльная дошка: «Здесь, в Ивановском СМУ, с 1952 по 1974 год работал старший машинист одноковшового экскаватора Герой Социалистического Труда Иван Андреевич Поливко».

Узнагароды

правіць

За выдатную прафесійную падрыхтоўку моладзі быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1974). Заслужаны меліяратар Беларускай ССР (1964), гэта ганаровае званне, устаноўленае ў 1963 годзе, ён атрымаў адным з першых у рэспубліцы. Званне Героя Сацыялістычнай Працы яму было прысвоена 30 красавіка 1966 годзе за выдатныя поспехі ў вытворчасці і нарыхтоўках сельскагаспадарчых прадуктаў. За франтавую і працоўную дзейнасць ўзнагароджаны двума ордэнамі Леніна, сям’ю медалямі, у т. л. медалямі ВДНГ СССР.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Поливко Иван Андреевич // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник / сост. И. К. Кулан [и др.]. Минск, 2014. С. 182.
  • Паліўка Іван Андрэевіч ; Мастак зямлі / У. Тураў // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 474—475.
  • Поливко Иван Андреевич // Их именами названы… : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 490.
  • Герой Социалистического Труда. Поливко Иван Андреевич // Мелиорация : энциклопедический справочник. Минск, 1984. С. 109.
  • Поливко Иван Андреевич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 502.
  • Паліўка Іван Андрэевіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 461.
  • Паліўка Іван Андрэевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 60.