Іван Андрэевіч Ургант
Іва́н Андрэ́евіч У́ргант (нар. 16 красавіка 1978, Ленінград, СССР) — расійскі акцёр, тэлевядучы, музыкант, шоўмен.
Іван Ургант | |
---|---|
руск.: Иван Андреевич Ургант | |
Імя пры нараджэнні | Иван Андреевич Ургант |
Дата нараджэння | 16 красавіка 1978 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Расія |
Бацька | Андрэй Львовіч Ургант[d] |
Маці | Валерыя Іванаўна Кісялёва[d] |
Жонка | Наталля Аўтандзілаўна Кікнадзэ[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, тэлевядучы, вядучы, музыкант, радыёвядучы, шоўмен, тэлепрадзюсар, кінапрадзюсар, рэжысёр, сцэнарыст, гумарыст, спявак, мульціінструменталіст, гітарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1679435 |
ivanurgant.com ivan-urgant.ru grishaurgant.ru |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і акцёраў Андрэя Львовіча Урганта і Валерыі Іванаўны Кісялёвай (7 красавіка 1951[1] — 1 лютага 2015). Унук акцёраў Ніны Ургант і Льва Міліндэра. Пасля разводу бацькоў жыў з маці і айчымам — ленінградскім акцёрам Дзмітрыем Ладыгіным (нар. 1955).
Вучыўся ў ленінградскай Дзіцячай музычнай школе № 18, у гімназіі пры Дзяржаўным Рускім музеі. Скончыў Санкт-Пецярбурскую акадэмію тэатральнага мастацтва. Яшчэ падчас вучобы ў акадэміі Ургант разам з Алісай Фрэйндліх у ДАВДТ імя Г. Таўстаногава сыграў у спектаклі «Макбет», у якім ён атрымаў ролю стражніка № 12[2].
Пасля атрымання акцёрскай адукацыі Іван не стаў займацца тэатрам як асноўнай прафесіяй. У першую чаргу маладому чалавеку прыйшлося зарабляць грошы, таму спачатку ён працаваў афіцыянтам, барменам, а затым і вядучым начных шоу ў клубах пад псеўданімам Жан-Мішэль. У 1999 годзе Урганту ўдалося атрымаць працу на пецярбурскіх радыёстанцыях. Акрамя гэтага, ён выступаў і на тэлебачанні, быў вядучым праграмы «Пецярбурскі кур’ер» на Пятым канале. У далейшым яго чакаў пераезд у Маскву і працяг кар’еры на радыё — спачатку на «Рускім радыё», а затым на «Хіт-ФМ». Праз некаторы час Іван з’явіўся і на маскоўскім тэлебачанні — на канале MTV. З гэтага моманту папулярнасць не пакідала Івана Урганта[2].
У розныя гады Іван быў тэлевядучым у праграмах «Смак», «Пражэктарперысхілтан», «Вялікая розніца». У цяперашні час з’яўляецца тэлевядучым «Вячэрні Ургант»[3] на Першым канале[2].
Музыка
правіцьУ канцы 90-х выступаў пад псеўданімам Внуук. У 1998 годзе выпусціў альбом «Зорка», распрацаваны з Максімам Леанідавым. З 2011 года ўзнавіў пеўчую кар’еру, выступае пад псеўданімам «Grisha Urgant».
Дыскаграфія
правіць- 1998 — «Зорка», разам з Максімам Леанідавым
Захапленні
правіцьФатограф-аматар. Музыкант-мультыінструменталіст: іграе на гітары, фартэпіане, блок-флейце і ўдарных.
Сям’я
правіць- Бацька — Андрэй Львовіч Ургант (нар. 1956).
- Маці — Валерыя Іванаўна Кісялёва (1951—2015).
- Брат — Рыгор Андрэевіч Ургант (нар. 1978).
- Дзед — Леў Максімавіч Міліндэр (1930—2005).
- Бабуля — Ніна Мікалаеўна Ургант (1929—2021).
- Прадзед — Мікалай Андрэевіч Ургант, эстонец, афіцэр НКУС[4][5].
- Адзінакроўная сястра Марыя (нар. 1984)[6].
- Адзінаўтробныя сёстры Валянціна (нар. 1983) і Аляксандра (нар. 1988) Ладыгіны.
- Першая жонка — Карына Ургант (дзявочае прозвішча: Аўдзеева) (нар. 1974)[7][8].
- Незарэгістраваны шлюб з Таццянай Геваркян (нар. 1974), тэлевядучай MTV. Пражылі разам амаль 5 гадоў[8][9].
- Другая жонка — Наталля Аўтандзілаўна Кікнадзэ (нар. 5 сакавіка 1978), з якой Іван вучыўся ў гімназіі пры Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу[8].
- пасерб Ніко (сын Наталлі ад першага шлюбу; нар. 19 лютага 1997 года).
- падчарка Эрыка (дачка Наталлі ад першага шлюбу; нар. 18 жніўня 2000 года).
- дачка Ніна (нар. 15 мая 2008 года). Назвалі ў гонар бабулі Івана, актрысы Ніны Ургант.
- дачка Валерыя (нар. 21 верасня 2015 года). Назвалі ў памяць пра маці Івана, актрысу Валерыю Кісялёву.
Зноскі
- ↑ Валерия Киселева — биография — российские актрисы — Кино-Театр. РУ
- ↑ а б в Иван Ургант // cosmo.ru
- ↑ О нас — Вечерний Ургант — Первый канал канал
- ↑ Нина Ургант, Три кошки и двое мужчин, 2009 — Документальное кино (руск.). 1tv.ru. Первый канал. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2013. Праверана 18 красавіка 2013.
- ↑ Игорь BIN.. Ургант Нина Николаевна (руск.). rusactors.ru. Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2013. Праверана 18 красавіка 2013.
- ↑ Коробка С.. Отец Ивана Урганта: Родим сыну сестричку (руск.)(недаступная спасылка). blik.ua; archive.org (1 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2010. Праверана 18 красавіка 2013.
- ↑ Емельянова О.. Амурные тайны семьи Ургантов (руск.). «Экспресс газета» (eg.ru) (6 красавіка 2011). Праверана 18 красавіка 2013.
- ↑ а б в Мурашкина Л.. Тайная жена Ивана Урганта (руск.). kp.ru (11 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2013. Праверана 18 красавіка 2013.
- ↑ Биографии звёзд на Cosmo.ru: Таня Геворкян (руск.). Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2012. Праверана 29 чэрвеня 2017.