Іван Антонавіч Віткоўскі

Іван Антонавіч Віткоўскі (20 красавіка (2 мая) 1888, в. Чэрчыцы, Аршанскі павет, цяпер Аршанскі раён, Віцебская вобласць — 27 снежня 1937, Менск, НКУС) — беларускі гісторык[1][2].

Іван Антонавіч Віткоўскі
Дата нараджэння 20 красавіка (2 мая) 1888
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1937(1937-12-27) (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, гісторык
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковае званне
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1912 годзе скончыў Пецярбургскую каталіцкую духоўную семінарыю, 2 курсы Петраградскай духоўнай акадэміі (1914). З канца 1916 года вікарый у Мазыры[1]. Пазбаўлены духоўнага сана ў 1918 годзе. Пераехаў у Растоў-на-Доне, дзе ў гімназіі выкладаў лацінскую мову, гісторыю і псіхалогію[1].

У 1919 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію; у 1920 паранены. У РКП(б) з 1920. У 1921 годзе вярнуўся на Віцебшчыну (тады ў складзе РСФСР), працаваў у савецкіх і партыйных органах у Оршы і Сянне, прарэктарам Віцебскага ветэрынарнага інстытута[1].

 
Польскі аддзел Інбелкульта. 1926. Злева направа: О. Яневіч, Стэфан Гельтман, Ян Віткоўскі, Уладзіслаў Хршчановіч, Клатыльда Хршчановіч

З 1925 года ў Менску, выкладчык Камуністычнага ўніверсітэта, намеснік загадчыка польскага аддзела Інбелкульта, намеснік дырэктара, з 1932 года дырэктар Інстытута польскай пралетарскай культуры БелАН[2]. Адначасова загадчык кафедры гісторыі МВПІ. Прафесар з 1932 года[1].

Арыштаваны 26 ліпеня 1933 года. Паводле пастановы пазасудовага органа ад 27 лютага 1934 накіраваны на 3 гады ў лагеры. Быў у Марыінску ў Сібіры. Пасля вызвалення жыў у Баравічах Ленінградскай вобласці, працаваў рахункаводам і выкладаў лацінскую мову[1]. Зноў арыштаваны 22 лютага 1937 года па справе «Польскай вайсковай арганізацыі». Этапаваны ў Менск, дзе асуджаны і расстраляны[1]. Пасмяротна рэабілітаваны ў 1959 годзе[1].

Навуковыя працы

правіць

Вывучаў паўстанне 1863—1864 гадоў, сувязі паміж рэвалюцыйнымі рухамі Беларусі, Польшчы, Расіі[1][2][3]:

  • «1863 год на Меншчыне» (1927, у сааўтарстве)
  • «Паўстанне 1863 года і расійскі рэвалюцыйны рух пачатку 1860 гадоў» (кніга 3, 1931)
  • 1863 г. на Меншчыне. Мн., 1927 (разам з О. Яневічам, Л. Лехам)
  • Паўстанне 1863 г. і расійскі рэвалюцыйны рух пачатку 1860 гадоў. Кн. 3. Мн., 1931
  • Рэвалюцыйныя гурткі 70 гг. на Беларусі // Полымя. 1929, № 4
  • «Зямля і воля» 60-х гадоў і сувязь яе з паўстаннем 1863 // Полымя. 1930, № 4.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
  2. а б в Витковский Иван Антонавич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 115. — 737 с.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 552—553

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць