Іван Богушавіч Багавіцінавіч

маршалак гаспадарскі

Іван Богушавіч Багавіцінавіч (? — да 24 мая 1551) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Іван Богушавіч Багавіцінавіч
староста карнялаўскі[d]
староста драгічынскі[d]
маршалак гаспадарскі
з 1546
дзяржаўца даўгяльскі[d]
староста крамянецкі[d]
Смерць не пазней за 24 мая 1551
Род Багавіцінавічы
Бацька Богуш Багавіцінавіч
Дзеці Міхаіл Іванавіч Багавіцінавіч[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Багавіцінаў (Багавіцінавічаў) герба «Пелікан». Нарадзіўся ў сям’і Богуша Багавіцінавіча.

Стараста карнялаўскі ў 1527 годзе, дарагічынскі ў 1542 годзе, маршалак гаспадарскі з 1546 года, дзяржаўца даўгяльскі ў 1546 годзе, стараста крамянецкі ў 1548 годзе. Пасол у Маскву ў 1529 годзе.

Меў маёнткі Шумск, Казярады, Душава, Вялешын, Ворцель (апошні набыў у 1526 у стрыечнага брата Багавіціна Львовіча). У 1528 годзе ставіў у войска ВКЛ 15 коннікаў. Яго сын Стафан ад маёнтка Шумск зваўся Шумскім, а Бенядзікт — Шумскім і Казярадскім (Шумск, Казярады і Ворцель у 1573 падзяліў з братам Міхалам, маршалкам берасцейскім).

Зноскі

Літаратура правіць