Іван Васілевіч Пушкоў

Іва́н Васі́левіч Пушко́ў (16 лютага 1918, в. Трэскіна, Тамбоўская вобласць — 1986, Гродна) — беларускі мастак. Член Саюза мастакоў СССР[1]. Спецыялізаваўся на лірычных пейзажах, тэматычных карцінах.

Іван Васілевіч Пушкоў
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 лютага 1918(1918-02-16)
Месца нараджэння
Дата смерці ліпень 1986 (68 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Род дзейнасці мастак
Жанр тэматычная карціна, пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Узнагароды Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР, Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 16 лютага 1918 года ў в. Трэскіна (цяпер — Тамбоўская вобласць Расіі).

З 1933 па 1938 гады вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы імя К. А. Савіцкага. Пасля вайны праходзіў ваенную службу ў Гродне, а з 1946 года, калі яго дэмабілізавалі, працягваў займацца мастацтвам. Пад уплывам перажытага ў часы Вялікай Айчыннай вайны стварыў некалькі батальных палотнаў: «Кавалерыйская атака», «Пераслед ворага», «Фарсіраванне Нёмана». Але асноўны напрамак карцін мастака гэта пейзаж. У пейзажным стылі напісаныя цэлыя серыі палотнаў: «Зямля беларуская», «Край Прынёманскі», «Поры года», «Нёман каля Каложскай царквы», «Нёман. Крэйдавая гара», «Нёман каля Замкавай гары», «Навакольнае Гродна», «Нёманскія перспектывы», «Рака Котра», «Рака Ваўпянка». Мастак таксама шмат працуе і над гістарычнымі кампазіцыямі: «Адам Міцкевіч і Аляксандр Пушкін у Пецярбургу», «Пушкін і Міцкевіч у Падмаскоўі», «Адам Міцкевіч і Тамаш Зан на Свіцязі», «Алаіза Цётка і Эліза Ажэшка».

Больш за 60 твораў Пушкова знаходзяцца ў мастацкіх і гістарычных музеях Беларусі, у тым ліку 12 — у Дзяржаўным мастацкім музеі. Яго пейзажныя палотны ўпрыгожваюць прыватныя калекцыі не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі — у Германіі, Ізраілі, Японіі.

Член Саюза мастакоў Беларусі з 1952 года. Заснаваў Гродзенскую абласную арганізацыю Саюза мастакоў Беларусі, якой кіраваў 26 гадоў, стварыў мастацка-вытворчыя майстэрні. Выбіраўся членам праўлення Саюза мастакоў Беларусі, Саюза мастакоў СССР, дэлегатам з’ездаў мастакоў СССР.

З 1946 года і да сваёй смерці ў ліпені 1986 года жыў у горадзе Гродна.

Узнагароды

правіць
  • Заслужаны дзеяч культуры БССР — за вялікі ўклад у развіццё і прапаганду выяўленчага мастацтва, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і выхаванні моладзі;
  • ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1979).

Зноскі

Літаратура

правіць
  • 1960 — Іван Васілевіч Пушкоў [Выяўленчы матэрыял]: [буклет] / рэдактар М. Гуціеў; складальнік А. Васілеўская У сводным электронным каталозе библиотек Беларуси
  • 1961 — Беларускі жывапіс [Выяўленчы матэрыял]: [камплект рэпрадукцый / аўтар суправаджальнага тэксту] П. П. Нікіфараў; мастацкі рэдактар М. Гуціеў
  • 1968 — І. В. Пушкоў: Жывапіс: Выстаўка твораў, прысвечаная 50-годдзю з дня нараджэння: Каталог
  • 1983 — Іван Васільевіч Пушкоў / [Аўтар тэксту Барыс Крэпак]