Іван Грынькавіч Валовіч
канюшы троцкі
Іван (Івашка) Грынькавіч (Грышкавіч) Валовіч (? — да 18 красавіка 1555[6]) — вялікалітоўскі шляхціч. Канюшы троцкі (1536—1547)[7].
Іван Грынькавіч Валовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | не раней за 1547 і не пазней за 18 красавіка 1555 | ||||||
Род | Валовічы | ||||||
Бацька | Грынька Ходкавіч Валовіч[1] | ||||||
Маці | НН[d][1] | ||||||
Жонка | Філея Паўлаўна[d][2][3] | ||||||
Дзеці | Беняш Іванавіч Валовіч[d][2], Іван Іванавіч Валовіч[d][2] і Раіна з Валовічаў[d][4] | ||||||
Бітвы |
Паходзіў з роду Валовічаў герба «Багорыя», сын гарадзенскага гараднічага Грынькі Ходкавіча Валовіча і яго першай невядомай з імя жонкі[7].
У 1523—1527 гадах згадваецца як гаспадарскі дваранін[8], у 1525 годзе — як падскарбі дворны[8] (гаспадарскі[9]). Удзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1534—1537 гадоў[8].
Быў жанаты з Філеяй Паўлаўнай, дачкой цівуна юрбарскага Пашкі[6]. Меў з ёй двух сыноў і дачку[10]:
- Беняш (Багдан) (? — да 1583), маршалак гаспадарскі[11]
- Іван (?—1582), маршалак гаспадарскі і маршалак гарадзенскі[12]
- Раіна, замужам за Астафеем Халецкім[13]
Іван стаў пачынальнікам так званай «біскупскай» галіны Валовічаў[8] (назвай так ад унука Івана Грынькавіча, віленскага біскупа Яўстаха Валовіча), якая згасла ў XVII стагоддзі.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 32. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ а б в Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 36. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 289.
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 36–37. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — Мн.: 2014. — С. 35. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ а б Валовічы 2014, с. 36.
- ↑ а б Валовічы 2014, с. 32.
- ↑ а б в г Валовічы 2014, с. 35.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Валовічы 2014, с. 36—37.
- ↑ Валовічы 2014, с. 61—62.
- ↑ Валовічы 2014, с. 62—64.
- ↑ Валовічы 2014, с. 64—65.
Літаратура
правіць- Грыцкевіч А. Валовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 383. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII стст. // Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV―XVIII стст. / Цэнтр генеалагічных даследаванняў, «Музей "Замкавы комплекс "Мір"» ; [складальнік А. М. Янушкевіч ; навуковы рэдактар А. І. Шаланда]. — Мн.: Медысонт, 2014. — С. 35—37. — 506 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-7085-36-1.