Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў
Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў (1857 — ?) — беларускі і ўкраінскі інжынер і архітэктар[1].
Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 чэрвеня 1857 |
Дата смерці | не раней за 1913 |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1857 годзе. Пачатковую адукацыю атрымаў у рэальным вучылішчы, адкуль перайшоў у Інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1879 годзе. Скончыў курс па 1-м разрадзе ў 1884 годзе[1].
Па выхадзе з Інстытута прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення гродзенскага губернскага праўлення, а праз тры гады прызначаны малодшым архітэктарам там жа. У 1890 годзе пераведзены ў горад Камянец-Падольскі ў якасці губернскага архітэктара будаўнічага аддзялення і займаў гэта месца прынамсі да 1892 года[1]. У 1905 годзе быў прызначаны выконваючым пасаду валынскага губернскага інжынера[2][3] і займаў гэту пасаду да 1913 года[4].
9 красавіка 1907 года было зарэгістравана Жытомірскае таварыства аматараў фізічных практыкаванняў, у якім адным з членаў праўлення стаў губернскі інжынер І. Трубнікаў[3].
Творчасць
правіцьДзейнасць І. Трубнікава заключалася галоўным чынам у рамонце і перабудовах казённых будынкаў (турмы, казначэйствы, бальніцы), збудаванні новых драўляных мастоў, царкоўных пабудовах у некалькіх паветах Гродзенскай губерні і ў складанні розных праектаў[1].
У 1880-х гадах удзельнічаў у будаўніцтве Новых казармаў за чыгункай у Гродне (цяпер на рагу вуліц Чырвонаармейскай і Шчорса)[5]. У 1887—1890 гадах праектаваў мураваныя храмы ў Гродзенскай губерні[1].
Праекты
правіць- Беларусь
- Праект Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы ў мястэчку Лунне Гродзенскага павета (1886).
- Праект рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў вёсцы Накрышках Гродзенскага павета (19 студзеня 1885).
- Праект рэканструкцыі Свята-Міхайлаўскай царквы ў вёсцы Сынкавічах Слонімскага павета (24 чэрвеня 1886)[6].
- Польшча
- Праект Свята-Мікалаеўскай царквы ў сяле Гарадзіск Бельскага павета.
- Праект царквы Раства Іаана Хрысціцеля ў сяле Пасынкі Бельскага павета[1].
Адрасы
правіцьУ Жытоміры:
Зноскі
- ↑ а б в г д е Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 349 (руск.)
- ↑ Памятная книжка Волынской губернии на 1905 год (руск.)
- ↑ а б Григорій Грибан ІСТОРІЯ ДІЯЛЬНОСТІ СПОРТИВНИХ ТОВАРИСТВ НА ЖИТОМИРЩИНІ В 1893—1922 РОКАХ (укр.)
- ↑ Памятныя кніжкі Валынскай губерні за адпаведныя гады
- ↑ Александр Севенко. История 11-го военного городка в г. Гродно (руск.)
- ↑ Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 79
- ↑ Памятная книжка Волынской губернии на 1909 год (руск.)
- ↑ Памятная книжка Волынской губернии на 1911 год (руск.)