Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Лунна)

Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Лунне Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Праваслаўны храм
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
53°27′14″ пн. ш. 24°15′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Лунна
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Мастоўскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускага стылю
Архітэктар Іван Дарэмідонтавіч Трубнікаў
Будаўніцтва 18861889 гады
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Выгляд з боку апсіды.

Пабудавана ў 1886—1889 гадах з цэглы паводле нерэалізаванага праекта храма для вёскі Індура, распрацаванага архітэктарам Іванам Трубнікавым[1].

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм фарміруюць прытвор з чатырохграннай шатровай званіцай, кубападобная малітоўная зала з васьмігранным светлавым барабанам, бакавыя прыдзелы, паўкруглая апсіда з бакавымі трохграннымі рызніцамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, дэкарыраваны гарадковымі фрызамі.

У інтэр'еры абраз XVIII стагоддзя «Укрыжаванне».

Зноскі

  1. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 79

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць