Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі
Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі (9 верасня 1924, в. Забаенне, Лепельскі раён — 2009) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)[1], дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1980).
Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 верасня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2009 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 9 верасня 1924 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Забаенне Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Са снежня 1942 года быў партызанам атрада № 39 брыгады «Жалязняк».
З 1945 года на гаспадарчай і партыйнай працы, з 1955 старшыня калгаса «17 верасня» Давыд-Гарадоцкага раёна, з 1959 — калгаса «40 лет Октября» Столінскага раёна[1].
Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак бульбы, гародніны і садавіны[1].
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9 склікання (1975—1980)[1].
У 1981 году скончыў Гарадзенскі СГІ.
Памёр у 2009 годзе.
Узнагароды
правіць- Ордэн Леніна (1958),;
- Герой Сацыялістычнай Працы — указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 30 красавіка 1966 года;
- Ордэн Леніна (1966);
- Ордэн «Знак Пашаны» (1973);
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1976);
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені — узнагароджаны 11 сакавіка 1985 года;
- Медаль «За адвагу».
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Зноскі
Літаратура
правіць- Лепельский район, Минск, 2012;
- Памяць: гісторыка-дакументальна хроніка Докшыцкага раёна, Мінск, 2004
Спасылкі
правіць- Іван Дзмітрыевіч Янкоўскі на сайце «Героі краіны»