Іван Зайц (харв.: Ivan Dragutin Stjepan Zajc, 3 жніўня 1832, Рыека, Харватыя — 16 снежня 1914, Заграб) — харвацкі кампазітар, дырыжор, педагог.

Іван Зайц
Ivan Zajc 1875 Mukarovsky.png
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 жніўня 1832(1832-08-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1914(1914-12-16)[1][2][…] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, акадэмічны музыкант, кампазітар, музыказнавец, музычны педагог, настаўнік
Жанры опера
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў Л. Росі ў Міланскай кансерваторыі. У 1855—1862 гг. дырыжор і канцэртмайстар гарадскога тэатральнага аркестра ў Рыека. У 1862—1870 гг. працаваў у Вене, з 1870 — у Заграбе; дырыжор і кіраўнік музычнай частцы Харвацкага нацыянальнага тэатра, дырэктар і выкладчык школы Музычнага таварыства. Яго дзейнасць адыграла значную ролю ў развіцці харвацкай музычнай культуры. Аўтар каля 1200 твораў, сярод якіх каля 20 опер, 30 аперэт, музыка да спектакляў, а таксама вакальных твораў (каля 60 кантат, 250 хораў, 200 песень, у тым ліку царкоўных). Найбольш вядомая яго опера «Нікола Шубіч-Зрыньскі».

Імя Івана Зайца носіць Харвацкі нацыянальны тэатр (харв.: Hrvatsko narodno kazalište Ivana pl. Zajca u Rijeci) у Загрэбе[6].

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #119351455 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. а б Ivan Zajc // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Зайц Иван // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. Hrvatsko narodno kazalište Ivana pl. Zajca u Rijeci Архівавана 4 жніўня 2011. (харв.)

СпасылкіПравіць