Іван Леапольдавіч Лысакоўскі
Іван Леапольдавіч Лысакоўскі (23 кастрычніка 1921) — савецкі разведчык, генерал-маёр (1971), беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, намеснік старшыні КДБ БССР (1966—1979).
Іван Леапольдавіч Лысакоўскі | |
---|---|
руск.: Иван Леопольдович Лысаковский | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1921 (103 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | РСЧА, КДБ БССР |
Званне |
|
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | 1988 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1921 г. у в. Талька Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і чыгуначніка.
Скончыў 10 класаў школы[1]. У 1939 г. паступіў у Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, аднак у тым жа годзе быў прызваны ў армію. У РСЧА: з 1939 Службу пачаў у Манголіі, кіроўцам. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — у дзеючай арміі. Дэмабілізаваны ў 1946 г. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў родную вёску, працаваў загадчыкам бібліятэкай.
У органах дзяржбяспекі з мая 1947 г. Працаваў у падраздзяленнях па барацьбе з бандытызмам МУС — МГБ Беларускай ССР, з 1954 г. — у 2-м (контрразведка), затым у 1-м (разведка) Кіраваннях КДБ пры СМ Беларускай ССР. Выязджаў у замежкамандыроўкі ў ЗША, ГДР, Польшчу, Бельгію, Японію (1975 г.). Займаў пасады: Начальнік 1-га Упраўлення (разведка) КДБ пры СМ Беларускай ССР.
Намеснік старшыні КДБ пры СМ Беларускай ССР (1966—1976); 1-й намеснік старшыні КДБ пры СМ Беларускай ССР (1976—1979); Начальнік Вышэйшых курсаў КДБ у Мінску (1979—1988 г.).
З 1988 года ў адстаўцы.
Званні: Генерал-маёр (1971 г.); узнагароды: ордэны Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, Чырвонай Зоркі, нагрудны знак «Ганаровы супрацоўнік дзяржбяспекі», 22 медалі.
Зноскі
- ↑ http://old.talka.info/stalka.html Архівавана 16 жніўня 2018.
Спасылкі
правіць- Лысакоўскі Іван Леапольдавіч
- КДБ Беларускай ССР Архівавана 10 лістапада 2016.
- Беларускае тэлебачэнне: КДБ 92 года.(недаступная спасылка)
- http://belniva.sb.by/tolko-v-bn-/article/snyat-s-dovolstviya-inostrannykh-spetssluzhb-i-obezvredit-.html(недаступная спасылка)
- CTV.by/ Иван Лысаковский, советский разведчик: В Японии работали под прикрытием гидов-переводчиков (руск.) Архівавана 9 красавіка 2016.
- Генералы КДБ СССР