Іван Львовіч Баратынскі
Іван Львовіч Баратынскі (? — да 1537) — князь.
Іван Львовіч Баратынскі | |
---|---|
Смерць | не раней за 1533 і не пазней за 30 жніўня 1537 |
Род | Баратынскія[1] |
Бацька | Леў Аляксандравіч Баратынскі[d] |
Жонка | Н Вяземская[d][2][3] |
Дзеці | Аўдоцця з Баратынскіх[d][4], Іван Іванавіч Баратынскі[d][1], Мікалай Іванавіч Баратынскі[d][1], Багдан Іванавіч Баратынскі[d][1], Яська Іванавіч Баратынскі[d][1], Ганна з Баратынскіх[d][4] і Палонія з Баратынскіх[d][4] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з роду князёў Баратынскіх. Нарадзіўся ў сям’і Льва, сына Аляксандра Андрэевіча Баратынскага, заснавальніка роду.
Збег з Масквы на Літву; звароту ягонай жонкі, якая засталася ў Маскве, патрабуе кароль Жыгімонт. Баратынскі атрымаў у 1509 годзе 30 бочак жыта, а ў 1516 годзе — прывілей на дзве пусткі, Некрашэўшчыну i Міткоўшчыну ў Мейшагольскім павеце; падобны прывілей на пустыя землі ў тым жа павеце ён атрымаў таксама ў 1522 годзе. У 1525 годзе ён меў судовую справу з князем Свірскім за закладзеныя тым Кабыльнікі, а ў наступным з яго знялі абвінавачванне ў здрадзе. У перапісе шляхты 1528 года запісана, што даваў у войска 8 коней; у 1529 годзе атрымаў пусткі Місеўшчыну i Шчапанаўшчыну ў Мейшагольскім павеце.
У 1533 годзе выдаў сваю дачку Аўдоццю за князя Цімафея (Юр’евіча) Сакалінскага, даючы ёй у пасаг двор у Мейшаголе i 50 коп грошай. З прывілея князю Андрэю Азярэцкаму на Дусяты 1546 года вынікае, што гэты маёнтак раней трымаў князь Іван Баратынскі, аднак гэтую ўзгадку можна аднесці i да ягонага сына.
Ужо не жыў у 1537 годзе, у гэтым годзе яго сын князь Іван Іванавіч меў справу ca сваім шваграм князем Сакалінскім аб пасагу жонкі апошняга. З гэтай судовай справы, узноўленай у 1542 годзе, вынікае, што князь Іван Львовіч Баратынскі меў за жонку дачку князя Яна Вязынскага (Вяземскага), якая атрымала ў спадчыну Пірошыцы ў Сенскім павеце. З ёю меў сыноў: Івана, Багдана, Міска (Мікалая) i Яську (Яшка, Якуб?) — князёў Баратынскіх i трох дачок. Дочкі: Аўдоцця, жонка князя Цімафея Юр’евіча Сакалінскага, Ганна, жонка Андрэя Длускага, i Палонія.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Баратынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 285. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- ↑ а б в г д Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 8.
- ↑ Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 8, 412.
- ↑ Сліж Н. У. Маёмасныя справы Мар’і Канстанцінаўны Крошынскай у святле яе тастаменту // Studia Historica Europae Orientalis / пад рэд. А. В. Мартынюк — Мн.: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2021. — вып. 14. — С. 153. — ISSN 2079-1488
- ↑ а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 8–9.