Андрэй Іванавіч Друцкі-Азярэцкі
Андрэй Іванавіч Друцкі-Азярэцкі (каля 1480 — 1558) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Андрэй Іванавіч Друцкі-Азярэцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 1480 | ||||||
Смерць | 1558 | ||||||
Род | Друцкія-Азярэцкія | ||||||
Бацька | Іван Фёдаравіч Друцкі-Азярэцкі |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Азярэцкіх герба «Друцк». Сын Івана Бабіча.
Стараста аршанскі з 1547 года. Валодаў таксама часткай Худава і Новым Сялом у былым Друцкім княстве. У 1551 годзе атрымаў ад вялікага князя Дусяты ў Браслаўскім павеце.
Сям’я
правіцьМеў сыноў Васіля (каля 1510—1582), Багдана (каля 1520—1601), Івана і Міхаіла (памерлі маладымі); унук Васіль Вагілевіч (памёр у 1607) — апошні з Друцкіх-Азярэцкіх.
Літаратура
правіць- Вячаслаў Насевіч. Друцкія-Азярэцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 601. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх