Баратынскія
княжацкі род
Баратынскія — княжацкі род герба «Астоя». Паходзілі ад чарнігаўскіх князёў, уладальнікаў гарадоў Таруса і Мезецк. У XIV стагоддзі Тарусай валодаў князь Юрый Міхайлавіч, сын Міхаіла Усеваладавіча, у пачатку XV стагоддзя жылі яго праўнукі Андрэй і Дзмітрый Усеваладавічы Мезецкія, ад апошняга паходзяць князі Баратынскія. Прозвішча ад сяла Баратынь на рацэ Клятоме каля Мезецка (цяпер Калужская вобласць).


У XVII—XVIII стагоддзях Баратынскія займалі дзяржаўныя пасады ў Рускай дзяржаве і шматлікія пасады ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага.
Вядомыя прадстаўнікі
правіцьУ Маскоўскай дзяржаве
правіць- Аляксандр Андрэевіч — сын Андрэя Усеваладавіча, першым пачаў карыстацца прозвішчам Баратынскі. Ад яго дзяцей пайшлі галіны роду.
- Юрый Фёдаравіч Мочка (? — пасля 1564) — сын Фёдара Фёдаравіча, маскоўскі ваявода часоў Інфлянцкай вайны.
- Пётр Іванавіч (? — пасля 1598) — сын Івана Васілевіча, маскоўскі ваявода часоў Інфлянцкай вайны.
- Іван Міхайлавіч (? — пасля 1601) — сын Міхаіла Фёдаравіча, маскоўскі ваявода часоў Інфлянцкай вайны.
- Якаў Пятровіч (? — пасля 1613) — сын Пятра Іванавіча, маскоўскі ваявода перыяду Смутнага часу.
- Мікіта Пятровіч (?—1630) — сын Пятра Іванавіча, маскоўскі ваявода часоў вайны з Рэччу Паспалітай 1609—1618 гадоў.
- Васіль Раманавіч (?—1634) — сын Рамана Васілевіча, маскоўскі палкаводзец часоў вайны з Рэччу Паспалітай 1609—1618 гадоў.
- Даніла Афанасьевіч (? — пасля 1688) — сын Афанасія Сямёнавіча, маскоўскі ваявода часоў вайны з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.
- Юрый Мікітавіч (? — пасля 1671) — сын Мікіты Пятровіча, маскоўскі палкаводзец часоў вайны з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.
У Вялікім Княстве Літоўскім
правіць- Іван Львовіч (? — да 1537) — сын Льва Аляксандравіча. Уцёк з Маскоўскай дзяржавы ў Вялікае Княства Літоўскае, стаў пачынальнікам літоўскай галіны роду.
- Мікалай Іванавіч (? — пасля 1563)— сын Івана Львовіча. Ад маці (дачкі князя Івана Вяземскага) атрымаў маёнткі каля Лукомля, Пірошыцы.
- Ян (Януш) (? — да 1592) — верагодна, сын Мікалая Іванавіча. Паборца аршанскі ў 1592 годзе.
- Мікалай (? — пасля 1648) — сын Януша. Аршанскі стольнік (1604—1627), падсудак (1627—1638), земскі суддзя (1638—1648).
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Баратынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 285. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895.
- Власьев Г. А. Потомство Рюрика: Материалы для составления родословий. Т. 1, ч. 2. СПб., 1906.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баратынскія