Іван Мікалаевіч Антановіч
Іван Мікалаевіч Антановіч (нар. 27 чэрвеня 1958, в. Лобча, Лунінецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Іван Мікалаевіч Антановіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
27 чэрвеня 1958 (66 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 чэрвеня 1958 года ў вёсцы Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Скончыў Ляхавіцкі саўгас-тэхнікум МСГ БССР, Беларускую ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі і ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчую акадэмію.
Служыў у радах Савецкай Арміі. Працаваў намеснікам начальніка вытворчасці ўчастка па раслінаводстве калгаса імя Фрунзе Лунінецкага раёна, старшым спецыялістам па кормавытворчасці, галоўным эканамістам, сакратаром парткама, намеснікам старшыні, інжынерам-будаўніком калгаса «За Радзіму» Столінскага раёна, загадчыкам аддзела эканомікі, рыначных адносін і прыватызацыі Столінскага райвыканкама, старшынёй калгаса «17 Партз’езд», старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Сямігосцічы», старшынёй сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Новая Прыпяць» Столінскага раёна. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Новая Прыпяць» Столінскага раёна.
У 2016 годзе выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Брэсцкай вобласці. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Старонка на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 12 кастрычніка 2017.