Іван Пятровіч Шакола
Іван Пятровіч Шакола (4 чэрвеня 1947, вёска Кавалі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. У 1997—1998 гадах міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
Іван Пятровіч Шакола | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Лінг | ||||||
Папярэднік | Васіль Лявонаў | ||||||
Пераемнік | Юрый Мароз | ||||||
Нараджэнне |
4 чэрвеня 1947 (77 гадоў) в. Кавалі, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць |
||||||
Адукацыя | Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1976) |
Біяграфія
правіцьЗакончыў Лукашоўскую сярэднюю школу, Смальянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1976), Мінскую вышэйшую партыйную школу (1988).
У 1966–1969 гг. служыў у Савецкай Арміі.
У 1969–1972 гг. працаваў галоўным аграномам, намеснікам старшыні калгаса імя Мічурына Пастаўскага раёна.
У 1972–1974 гг. — інструктар арганізацыйнага аддзела Пастаўскага РК КПБ.
У 1974—1979 гг. — старшыня калгаса імя Калініна Пастаўскага раёна.
У 1979–1987 гг. — 1-шы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Верхнядзвінскага раёна, старшыня Верхнядзвінскага райвыканкама.
У 1987–1990 гг. — 1-ы сакратар Лепельскага райкама КПБ, старшыня Лепельскага гарадскога Савета дэпутатаў.
У 1990–1991 гг. — сакратар Віцебскага абкама КПБ па сельскай гаспадарцы.
У 1991–1996 гг. — намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У 1997–1998 гг. — міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.
У 1998–2001 гг. — прэзідэнт дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
У 2001-2008 гг. — генеральны дырэктар ААТ "Дражджавы камбінат".
Зноскі
Літаратура
правіць- Шакола Іван Пятровіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Пастаўскага раёна / рэдкал. : Г.К. Кісялёў [і інш.]. – Мн., 2001. – С. 511.