Іван Рыгоравіч Цішчанка
Іван Рыгоравіч Ці́шчанка[1] (25 лютага 1912, вёска Улукі, Слаўгарадскі раён — 9 ліпеня 1987) — беларускі хімік, доктар хімічных навук (1967), прафесар (1968), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1974).
Іван Рыгоравіч Цішчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 ліпеня 1987 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | член-карэспандэнт АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1938 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў ва ўніверсітэце. З 1953 года — дацэнт, адначасова дэкан хімічнага факультэта, з 1963 года — загадчык кафедры арганічнай хіміі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Аўтар прац па арганічнаму сінтэзу і рэакцыйнай здольнасці арганічных рэчываў. Распрацаваў метады сінтэзу поліфункцыянальных арганічных рэчываў, выявіў шэраг заканамернасцей рэакцыйнай здольнасці замешчаных ненасычаных злучэнняў у адносінах да малекулярнага кіслароду, перакісу вадароду і іншых акісляльнікаў. Сінтэзаваў ацыклічныя, карбацыклічныя і гетэрацыклічныя злучэнні з некалькімі функцыянальнымі групамі, некаторыя з іх біялагічна актыўныя.
Аўтар больш 130 навуковых прац, шэраг[2] вынаходніцтваў.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Цішчанка Іван Рыгоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 131—132. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Цішчанка Іван Рыгоравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 749. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
СпасылкіПравіць
- Тищенко Иван Григорьевич // История БГУ Архівавана 12 кастрычніка 2022. (руск.)
- Іван Рыгоравіч Цішчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Навукоўцы Слаўгарадскай зямлі. Цішчанка Іван Рыгоравіч
- Тищенко Иван Григорьевич // Музейный комплекс «Дорога памяти» (руск.)