Іван Сямёнавіч Козіч

Іван Сямёнавіч Козіч (19202000) — савецкі лётчык-знішчальнік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Іван Сямёнавіч Козіч
Дата нараджэння 3 сакавіка 1920(1920-03-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 кастрычніка 2000(2000-10-01) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы
Гады службы 19381950
Званне
Маёр ВПС СССР
Маёр ВПС СССР
Часць 721-ы знішчальны авіяцыйны полк
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага
Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Біяграфія правіць

Іван Козіч нарадзіўся 3 сакавіка 1920 года ў вёсцы Старыя Маргі (цяпер — Уздзенскі раён Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў няпоўную сярэднюю школу, два курсы індустрыяльнага тэхнікума і аэраклуб. У 1938 годзе Козіч быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1941 годзе ён скончыў Чугуеўскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. З кастрычніка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Бранскім, Цэнтральным і 1-м Беларускім франтах[1].

Да лютага 1943 года старшына Іван Козіч быў намеснікам камандзіра эскадрыллі 721-га знішчальнага авіяпалка 286-й знішчальнай авіядывізіі  (руск.) 15-й паветранай арміі  (руск.) Бранскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 210 баявых вылетаў, прыняў удзел у 31 паветраным баі, збіў 9 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 4 — у складзе групы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 красавіка 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшына Іван Козіч быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 918[1].

У верасні 1944 года Козіч атрымаў цяжкае раненне і на фронт больш не вярнуўся. За час свайго ўдзелу ў баях ён здзейсніў 423 баявыя вылеты, збіў 16 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 4 — у складзе групы. Пасля заканчэння вайны Козіч працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1950 годзе ў званні маёра ён быў звольнены ў запас. Пражываў у пасёлку Сюзьва Юрлінскага раёна Пермскай вобласці, працаваў на лесанарыхтоўках. Памёр 1 кастрычніка 2000 года[1].

Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, трыма ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Золотые Звёзды Прикамья. 3-е изд. пермь, 1974.
  • Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984.