Ігар Васільевіч Назарук

(Пасля перасылкі з Ігар Васілевіч Назарук)

Ігар Васільевіч Назарук (8 снежня 1965) — беларускі дыпламат.

Ігар Васільевіч Назарук
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Арменія
25 чэрвеня 2015 — 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Сцяпан Сухарэнка
Пераемнік Аляксандр Канюк
Нараджэнне 8 снежня 1965(1965-12-08) (58 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 снежня 1965 года.

У 1992 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя машынабудавання». У 19841986 гадах — служба ў радах Савецкай Арміі. У 1986—1992 гадах — праца ў ЦКБсОП Акадэміі навук БССР і вучоба на факультэце робатаў і робататэхнічных сістэм Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1992—1994 гадах — інжынер, СП «Дыялог-Мінск», СП «Інвест-Холдынг». У 1994—2005 гадах — на розных пасадах у мытных органах Рэспублікі Беларусь.

У 2005—2008 гадах — намеснік начальніка ўпраўлення рэгулявання знешнеэканамічнай дзейнасці Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

У 2008—2011 гадах — саветнік, кіраўнік гандлёва-эканамічнай службы Пасольства Беларусі ў Латвійскай Рэспубліцы. У 2011—2015 гадах — намеснік дырэктара Дэпартамента, дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

25 чэрвеня 2015 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Арменія[1]. 21 верасня 2020 года ўзначаліў Дэпартамент гандлёвай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі[2].

10 лютага 2022 года прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[3].

Валодае англійскай і іспанскімі мовамі.

Узнагароды правіць

  • медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» II ступені (2015)[4].

Зноскі