Ігар Горган (рум.: Igor Gorgan; нар. 2 жніўня 1969(1969-08-02), Дубэсар) — малдаўскі вайсковы дзеяч.

Ігар Горган
Дата нараджэння 2 жніўня 1969(1969-08-02) (54 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Званне генерал

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў малдаўскіх Дубасарах. Пасля тэрміновай службы паступіў у агульнавайсковае вышэйшае ваеннае вучылішча ў Новасібірску, якое скончыў у 1991 годзе. Служыў афіцэрам у паветрана-дэсантнай дывізіі ў Адэскай вобласці, а затым — камандзірам 2-й мотапяхотнай брыгады ў Кішынёве.

У 2001 годзе адпраўлены на вучобу ў Каледж камандавання і Генеральнага штаба арміі ЗША  (англ.) ў Форт-Лівенворце  (англ.). З 2003 года ён удзельнічаў у міжнародных місіях НАТА ў Босніі і Герцагавіне, Грузіі і Іраку.

У 2013 годзе генерал заняў пасаду начальніка Генеральнага штаба Малдовы, але ў выніку канфлікту з тагачасным міністрам абароны Анатолем Шалару  (рум.) яму давялося пакінуць вайсковае ведамства. У 2019 годзе пасля перамогі на прэзідэнцкіх выбарах Ігара Дадона зноў узначаліў Генштаб. На гэтай пасадзе знаходзіўся да верасня 2021 года, пакуль новы прэзідэнт Мая Санду не адправіла яго ў адстаўку. З ліпеня 2023 года Ігар Горган уладкаваўся ў Прадстаўніцтва ААН па справах бежанцаў у Кішынёве (UNHCR-Moldova).