Ігар Сяргеевіч Засімовіч

(Пасля перасылкі з Ігар Засімовіч)

Ігар Сяргеевіч Засімовіч (нар. 18 чэрвеня 1966, Мінск) — беларускі скульптар.

Ігар Сяргеевіч Засімовіч
Фатаграфія
Дата нараджэння 18 чэрвеня 1966(1966-06-18) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Жанр манументальна-дэкаратыўная скульптура і станковая скульптура[d]
Вучоба
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1986 годзе Мінскае мастацкае вучылішча, у 1994 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў[1]. У 1994 годзе стажыраваўся ў Бад-Гандэрсгайме (Германія).

3 1989 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1][2]. У 1996 годзе — камісар пленэру па скульптуры «Размова з камянямі» (Мінск). У 2006 г. — камісар пленэру па гарадской скульптуры ў камені «Мінск-2006»[2].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1995 года, член Беларускага саюза дызайнераў з 2006 года[2].

Жыве і працуе ў Мінску[2].

Творчасць

правіць

Працуе ў манументальна-дэкаратыўнай, станковай і паркавай скульптуры. Матэрыял — камень, бронза, граніт[1].

Сярод твораў: кампазіцыі «Змяя» (Мінск), «Арфа» (Астравец Гродзенскай вобласці), «Выкраданне Еўропы» (Вільнюс), фантаны ў гарадах Козмін Велікапольскі і Кратошын (Польшча)[1], помнік у гонар з’яўлення абраза Маці Божай Мінскай у Мінску (2015, у сааўтарстве з Дзмітрыем Аганавым і архітэктарам Сяргеем Багласавым), крыж у гонар першага згадвання Азярычына.

Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Траццякоўскай галерэі (Масква)[1], у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі[2].

Зноскі

  1. а б в г д Засімовіч Ігар Сяргеевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
  2. а б в г д «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года

Літаратура

правіць
  • Засімовіч Ігар Сяргеевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.

Спасылкі

правіць