Помнік у гонар з’яўлення абраза Маці Божай Мінскай

Помнік у гонар з'яўлення абраза Маці Божай Мінскай — помнік у гістарычным цэнтры Мінска, размешчаны ў пачатку вуліцы Зыбіцкай[1].

Славутасць
Помнік у гонар з’яўлення абраза Маці Божай Мінскай
53°54′22″ пн. ш. 27°33′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Дзмітрый Аганаў, Ігар Засімовіч
Архітэктар Сяргей Багласаў
Дата пабудовы 2015 год
Map

Гісторыя правіць

Помнік усталяваны з нагоды 500-годдзя з'яўлення на водах ракі Свіслач абраза Маці Божай[2]. Акрыццё адбылося ў чэрвені 2015 года і было прымеркавана да візіту ў Беларусь Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які стаў кульмінацыяй мерапрыемстваў з нагоды 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра[2].

Апісанне правіць

Аўтары помніка скульптары Дзмітрый Аганаў, Ігар Засімовіч і архітэктар Сяргей Багласаў[1]. Паводле задумы скульптура створана ў выглядзе абеліска, які імітуе раку. Наверсе кампазіцыі размесціцца ладдзя ў выглядзе птушкі-вешчуна, а ў ёй — абраз[2].

Помнік сімвалізуе здабыццё Мінскага абраза Маці Божай. Паводле легенды абраз з выявай Узнясення Божай Маці прыплыў у Мінск уверх па цячэнні Свіслачы з Кіева, разбуранага татарамі[2].

У 1591 годзе, пасля надання Мінску 14 сакавіка 1499 года магдэбургскага права на самакіраванне, гораду быў прысвоены герб, на якім паказана знакамітая сцэна, як Дзева Марыя пасля сваёй смерці ўзнеслася на неба і трапіла ў рай. На гэтым шляху яе суправаджалі анёлы і херувімы[2].

Зноскі