Зыбіцкая вуліца

(Пасля перасылкі з Вуліца Зыбіцкая)

Ву́ліца Зы́біцкая — вуліца ў Верхнім горадзе ў Цэнтральным раёне горада Мінска. Праходзіць ад Інтэрнацыянальнай да Нямігі, ляжыць паміж Свіслачу і плошчы Свабоды. Нумарацыя дамоў вядзецца ад вул. Інтэрнацыянальнай. У другой палове 2010-х гадоў Зыбіцкая ператварылася ў галоўную «тусовачную вуліцу» сталіцы.

Вуліца Зыбіцкая
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Цэнтральны
Працягласць 400
Рух двухбаковы
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Няміга (110 м),
Кастрычніцкая (400 м)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Вуліца пачала засяляцца яшчэ ў раннім Сярэднявеччы. Разам з Гандлёва-Набярэжнай злучала плошчу Нізкага Рынку з раёнам Малочнага рынку і былой рачной прыстанню. Вуліца, размешчаная ў зыбкай пойме, часта пакутавала ад паводак, ад чаго у XVIII стагоддзі стала называцца Зыбіцкай. Нягледзячы на частыя паводкі, раён быў выключна выгодны сваёй блізкасцю да вады. Ужо ў XVI стагоддзі ў гэтым месцы было пабудавана некалькі вадзяных млыноў[1].

 
Гістарычная забудова вуліцы з боку Свіслачы
 
Вуліца Гандлёвая ў 1950-я гады
 
Вуліца Гандлёвая на фота ў 1950-я гг.

У 1866 годзе Зыбіцкую вуліцу пераназвалі ў Балотную, а ў 1882 па просьбе багатага яўрэйскага насельніцтва — у Гандлёвую.

З прычыны блізкасці да ракі ў дамах была пастаянная вільгаць. У 1908 г. у «Працах першага з’езду ўрачоў Мінскай губерні» адзначалася: «Тапаграфічна Мінск размяшчаўся ў даліне ракі Свіслачы. З прычыны прысутнасці на невялікай глыбіні непранікальнага слоя гліны ападкі затрымліваюцца ў паверхневым пласце. Таму пабудаваныя на такой глебе камяніцы адзначаюцца празмернай вільгаццю падвальных і першых паверхаў, што ўяўляе вялікую небяспеку для здароўя іх жыхароў. У драўляных жылых дамах падвалы таксама вельмі сырыя. Вільгаць свабодна пранікае ў жылыя памяшканні. На нізкіх берагах ракі няма магчымасці карыстацца падваламі, асабліва ў час стаяння ўзроўню вады ў рацэ, таму што апошнія становяцца рэзервуарамі для збору ў іх паверхневай вады. Вільгаць зямлі і жылля ў даліне ракі павялічваецца амаль штогадовай веснавой паводкай Свіслачы»[1].

 
Будынак на Гандлёвай вуліцы (да 1950-х)

На вуліцы жыў сярэдні клас, размяшчаліся розныя ўстановы, прадпрыемствы. У доме Фукса па Гандлёвай, 8 знахзодзілася школа рускай пісьменнасці. У доме № 9 — школа, у якой рыхтавалі шаўцоў. У доме № 22 — Хіміка-бактэрыялагічны кабінет і лабараторыя. У доме Бергера (№ 23), які стаяў паміж Манастырскім завулкам і Нямігай адразу за карпусамі мужчынскага манастыра, здавалася 11 мэбляваных пакояў. У доме Левіншырына (№ 18) у гады рэакцыі 19071910 гг. размяшчалася нелегальная бібліятэка РСДРП, у якой меліся амаль усе бальшавіцкія газеты, брашуры і кнігі, што выдаваліся ЦК РСДРП і партыйнымі арганізацыямі з 1903 года. На рагу з Бернардзінскім завулкам, у доме бенедыктынак знаходзіўся пансіён «пані Парнікель, начальніцы ўсебакова адукаванай», у якім выхоўваліся дочкі заможных бацькоў[1].

Да рэвалюцыі ў гэтым раёне таксама размяшчалася заснаваная ў 1889 г. тытунёвая фабрыка купчыхі С. М. Гінзбург (№ 54), якая спецыялізавалася на выпуску махоркі. У 1895 г. на ёй працавала 29 рабочых, выпушчана прадукцыі на 29 тысяч рублёў. У 1913 г. — працаваў 21 чалавек, прадукцыі выпушчана на 48 тысяч рублёў. Пры фабрыцы існавала крама, у якой прадаваўся ўласны тытунь. Будынак стаяў у канцы сучаснай Гандлёвай вуліцы перад мостам цераз Свіслач. На з Манастырскім завулкам, у будынку былога манастыра бернардзінак размяшчалася Тытунёвая фабрыка Б. Ф. Харліпа, адкрытая ў 1870 г. Выпускала курыльны тытунь, цыгары, папяросы, махорку. У 1895 г. на ёй працавала 80 рабочых, было выпушчана прадукцыі на 47 тысяч рублёў. У 1903 г. пастаўлены газавы рухавік. У 1912 г. фабрыка перайшла да Перліса, але назва фірмы не змянілася. Праз год на ёй было занята 30 рабочых, выпускалася прадукцыі на 58 тысяч рублёў. Практыкавалася раздача працы на дом[1].

Таксама ў раёне вуліцы Гандлёвай знаходзілася абутковая фабрыка «Русь» М. І. Зібіцкера, якая была заснавана ў 1875 г. як звычайная шавецкая майстэрня. У 1912 г. яе ўладальнік выпісаў з-за мяжы машыны і спецыяльнае абсталяванне для механічнай вытворчасці абутку. Праз год на фабрыцы працавала 50 рабочых, і выпусціла яна прадукцыі на 50 тысяч рублёў. У 1915 г. прадпрыемства перайшло да Ж. Л. Шыфрына[1].

У канцы XIX ст. па Гандлёвай вуліцы праходзіла лінія конкі[1].

Пасля вайны вуліца прыйшла ў заняпад. З боку Свіслачы забудова была цалкам страчана, на гэтым месцы сфарміраваўся сквер. Да 2000-х гадоў вуліца ўяўляла сабой пясчаную дарогу.

У 1990-х гг. на Гандлёвай каля бамбасховішча, празванага «Унітаз», збіраліся панкі, якія праводзілі канцэрты і рабілі запісы[2]

Аднаўленне

правіць

Лёс закінутай вуліцы вызначыў указ «Аб развіцці гістарычнага цэнтра Мінска» 2004 года і дэтальны план гістарычнага цэнтра горада 2006 года. Тут намерваліся стварыць гандлёвую зону і аднавіць забудову вуліцы з абодвух бакоў[2].

 
Руйнаванне дома № 27
 
Гандлёвая вуліца ў 2007 годзе

У 2005 годзе знесены будынак № 27. У ліпені 2007 — маі 2008 года ў раёне вул. Гандлёвай былі праведзены археалагічныя даследаванні[1]. На схіле каля Свята-Духава кафедральнага сабора пабудаваны Духоўна-адукацыйны цэнтр Беларускай Праваслаўнай Царквы, адноўлены дом № 27[1].

17 сакавіка 2010 рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ёй была вернута гістарычная назва Зыбіцкая[3].

КУП «Мiнская спадчына» ў 2010 годзе распрацавала праект узнаўлення і рэканструкцыі 5 кварталаў забудовы, у складзе якой 29 лакальных аб’ектаў. Планавалася аднавіць бровар, аналагічны тым, што існавалі тут на мяжы XIX — XX стагоддзяў. Таксама была запланавана крытая лядовая пляцоўка на 50 чалавек на ўнутрыквартальнай пляцоўцы, кінаканцэртная зала на 300 месцаў, музей фота, моладзевы цэнтр, дзве гасцініцы кватэрнага тыпу.[4]

У 2011 годзе Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры прапанавала свой праект рэканструкцыі часткі вуліцы, што прылягае да Свіслачы, які прадугледжваў максімальнае захаванне гістарычнай планіроўкі квартала. Спачатку праект быў падтрыманы Мінгарвыканкамам, але пазней яго адхілілі[5].

У красавіку 2012 года Мінгарвыканкам выдаў дазвол на будаўніцтва квартала № 1 на правым боку вуліцы Зыбіцкай па праекце «Мінскпраекта». На беразе Свіслачы планавалася ўзвесці бізнес-цэнтры, фешэнэбельныя гасцініцы, рэстараны і буцікі сусветных брэндаў. У кастрычніку таго ж года «БелінжынірынгбудІнвест» пачаўся будаўніцтва комплексу «На Гандлёвай набярэжнай», які вонкава ўяўляў сабой стылізацыю пад даўніну і змяшчаў шмат элементаў стылю хай-тэк. Побач кампанія «Славічы» ўзвяла гатэль Mercure, будынак на пляцоўцы бліжэй да рэстарана «Журавінка» пабудаваў «ИнтерРосПромСтрой»[5].

Каментуючы рэканструкцыю Зыбіцкай, галоўны інжынер «Мінскай спадчыны» Міхаіл Жых адзначыў, што[6]:

  На жаль, тут не ўсё правільна ў плане маштабу і асяроддзя гістарычнай забудовы, ландшафтнай архітэктуры. Першапачаткова ў нас была іншая канцэпцыя, потым змяніліся інвестары, у выніку з'явіліся трохі рознастылёвыя аб'екты. Але яны ўжо ўліліся ў акружэнне, і трэба ўспрымаць горад такім, як ён склаўся, а не такім, якім ён мог бы быць.  

Тусовачная вуліца

правіць
 
Сучасная Зыбіцкая

У 2013 годзе ў дом № 9 адкрыўся бар «Чердак», пазней — Private House, які першапачаткова прапаноўваў паслугі кінапакоя з барам. З прычыны вялікага наплыву наведвальнікаў на мерапрыемствы, якія арганізоўваў Private House, было вырашана разбурыць адну кіназалу і зрабіць другі бар; увесну пастаўлена летняя тэраса. Акцэнт з прыватных кінапаказаў змясціўся на барны фармат працы. У лютым 2014 гады з’явіліся кафэ Don Coffe’on і бар «Туманы», які не меў сталоў, толькі доўгую барную стойку. Праз паўгода чэргі ў «Туманы» стаялі ўсю ноч, праз што вуліца стала шырока вядомая. У гэты час на ёй працягвалася актыўнае будаўніцтва[5].

У красавіку 2016 года на суседняй вул. Герцэна з’явіўся тэкільны бар у лацінскім стылі El Pushka, услед за ім — магазін крафтавага піва Beer Cap. Наведвальнікі ўсіх гэтых устаноў запоўнілі вуліцу[2]. У тым жа годзе быў завершаны комплекс «На Гандлёвай набярэжнай» (№ 6), у якім адразу адкрылася шмат бараў і рэстаранаў[5].

Вялікую ролю ў папулярнасці вуліцы адыгрываюць мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Верхнім горадзе[2]. Некаторыя выказваюць думку, што Зыбіцкая стала для горада «глытком неабмежаванай свабоды», а для ўладаў, якія хочуць усё кантраляваць, «бяльмом на воку»[7].

Многія ўладальнікі ўстаноў скардзяцца на культуру наведвальнікаў. У чэрвені 2017 года некалькі ўстаноў нават атрымалі прадпісанні аб змяненні рэжыму працы да 23 гадзін, якое было патлумачана тым, што ў раёне вуліцы пагоршылася крымінагеннае становішча: непадалёк ад піцейных устаноў зафіксавана вялікая колькасць правапарушэнняў[8]. Некаторыя наведвальнікі перабіраюць з алкаголем і паводзяць сябе некарэктна. Аднак ужо ў ліпені таго ж года ўсім установам на вуліцы афіцыйна дазволілі працаваць да 4 раніцы.[9]

Апісанне

правіць

Забудова

правіць

Амаль усю гістарычную забудову вуліцы зруйнавалі ў 1960-я.[10]

Па няцотным баку

правіць
  • № 9 — двухпавярховы будынак. У будынку размешчаны бары «Чердак» і «Туманы», английскі паб Malt&Hops, кафэ Don Coffe’on, клуб прыватнага адпачынку Private House[11].
  Вонкавыя выявы
  Макет адноўленай забудовы

У наш час аднаўляецца тэрасная забудова, якая існавала ў XVII — XIX стагоддзях.[4]

  • № 23
  • № 25
 
Будынак № 27

Па цотным баку

правіць
 
Будынак № 6
  • № 6 — трохпавярховы будынак. У будынку размешчаны кальянная «DIY BAR», кактэйльныя бары «Банки-Бутылки», «Martlet» і «Mad Rabbit», бары «Calvin Coolidge», «4-4-2», «Чапскі бар», «Spirit Bar», «Градус», цікі-бар «На пляже», вінны бар «Хороший год», кавярня «CoffeeBerry», бітэр-бар «Клумба», кафэ «ДЭПО #2»[11]
 
Будынак № 2

Помнікі, мемарыяльныя дошкі і памятныя знакі

правіць

Помнікі

правіць
 
Помнік у гонар з’яўлення абраза Маці Божай Мінскай

Мемарыяльныя дошкі

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Зыбицкая (Торговая) Архівавана 29 лістапада 2017.
  2. а б в г Вдоль по Зыбицкой. Как ненужная улица со сквотом превратилась в минский Бродвей
  3. Вуліца Гандлёвай у Мінску вярнулі гістарычную назву Зыбіцкая // БелаПАН
  4. а б БОЛЬШАЯ РЕКОНСТРУКЦИЯ Архівавана 12 ліпеня 2011. «Минский Курьер»
  5. а б в г Улица, которая смогла. Как Зыбицкая, куда 10 лет назад было страшно зайти, стала первой бар-стрит в Минске
  6. а б «Мінская спадчына»: возрождая прошлое, строим будущее Архівавана 20 верасня 2017.
  7. «Им эта Зыбицкая как бельмо на глазу»
  8. «Искали иностранцев, работающих нелегально». Ночью на Зыбицкую нагрянули власти с мониторингом. Архівавана 11 жніўня 2017.
  9. Конфликт исчерпан? Барам на улице Зыбицкой разрешили работать до 4 утра
  10. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
  11. а б в Заведения на Зыбицкой
  12. Дом на балоце «сплыў»…(недаступная спасылка) «СБ-Беларусь Сегодня»
  13. На тусовочной Зыбицкой заработала круглосуточная шаурма с ценами от 3 рублей Архівавана 24 верасня 2018.

Спасылкі

правіць