Журавінка (рэстаран)

рэстаран у Мінску

«Жураві́нка» (руск.: Журавинка) — рэстаран у Мінску, размешчаны на набярэжнай Свіслачы, на рагу Зыбіцкай і Інтэрнацыянальнай вуліц, па адрасе вуліца Янкі Купалы, 25.

Журавінка
Арыгінальны выгляд
Краіна
Месцазнаходжанне
Канец будаўніцтва 1968
Рэканструкцыя 2000
Архітэктар Аксана Фёдараўна Ткачук і Нута Аўрум-Эльевіч Шпігельман

Гісторыя

правіць
 
Абедзенная зала. 1972
 
Лесвіца

Пабудаваны ў 1968[1] годзе па праекце архітэктараў Аксаны Ткачук і Нуты Шпігельмана[2].

У «Журавінцы» працавалі тры залы: банкетная на 80, ніжняя на 120 і верхняя на 300 месцаў. Рэстаран славіўся стравамі з журавін: ягадным напоем «Журавінка» і аднайменнымі катлетамі з даданнем ягад[1].

У 2000 годзе рэстаран рэканструяваны.

Архітэктура

правіць

Рэстаран «Журавінка» ўяўляў двухпавярховы аб’ём. Першы паверх, сцены якога апрацаваны рваным каменем, уяўляў як бы цокаль, на ім была размешчана зала рэстарана з багаццем зашклёных паверхняў. Будынак быў цікава звязаны з навакольнай прыродай[3]: скрозь шкляныя сцены верхняй залы можна было любавацца Свіслаччу, а праз вокны адкрываўся маляўнічы краявід на парк[1]. У інтэр’еры драўляныя люстры ў выглядзе свечак, вясёлкавае пано, якое адлюстроўвае беларускае вяселле[1]. Манументальныя кампазіцыі на тэмы народных казак, выкананыя з шамоту, апрацоўка сцен ірваным каменем і іншыя элементы аздаблення надавалі будынку нацыянальны беларускі каларыт[3].

Пасля рэканструкцыі

правіць
 
Сучасны выгляд комплексу

Зноскі

  1. а б в г Легенды столичного общепита. Свадьбы отмечали не только в банкетном зале, но и на стенах «Журавинки». 11 декабря 2014 Архівавана 8 кастрычніка 2020.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. а б Воінаў А. Гісторыя архітэктуры Беларусі. Савецкі перыяд. — Мн., 1975.