Ігар Станіслававіч Станкевіч
Ігар Станіслававіч Станкевіч (30 жніўня 1967, Магілёў, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Ігар Станіслававіч Станкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
Нараджэнне |
30 жніўня 1967 (57 гадоў) |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў г. Магілёве.
Скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, інжынер па аўтаматызацыі; Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін, юрыст.
Служыў у радах Савецкай Арміі ў складзе Крамлёўскага палка (г. Масква).
Працаваў слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі на вытворчым аб'яднанні «Хімвалакно» г. Магілёва; слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, майстрам, старшым майстрам, начальнікам участка па вытворчасці сінтэтычных комплексных нітак, старшынёй прафсаюзнага камітэта вытворчасці сінтэтычных комплексных нітак, намеснікам старшыні прафсаюзнага камітэта, старшынёй прафсаюзнага камітэта ААТ «Магілёўхімвалакно».
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета Белхімпрафсаюза, Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае дачку.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)