Ігар Якаўлевіч Фраянаў

І́гар Я́каўлевіч Фрая́наў (руск.: Игорь Яковлевич Фроянов; 22 чэрвеня 1936, г. Армавір, Азова-Чарнаморскі край, РСФСР, СССР, цяпер Краснадарскі край, Расія) — расійскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1976), прафесар (1979).

Ігар Фраянаў
Игорь Яковлевич Фроянов
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1936(1936-06-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 2020(2020-12-05)[1] (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, грамадскі дзеяч, пісьменнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Стаўрапольскі педінстытут (1963)
Навуковы кіраўнік Уладзімір Васілевіч Маўродзін[d]
Вядомыя вучні Андрэй Дварнічэнка
Партыя
Узнагароды
ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі
Сайт froyanov.csu.ru

Біяграфія

правіць

У 1963 скончыў Стаўрапольскі педінстытут. 3 1966 лёс І. Фраянава непарыўна звязаны з Пецярбургскім універсітэтам.

Навуковая дзейнасць

правіць

Стварыў школу гісторыі Кіеўскай Русі, канцэпцыя якой вызначаецца шматгранным падыходам да асвятлення падзей. Паводле яе ў Кіеўскай Русі працэс класаўтварэння быў відавочным, але класавае грамадства ў 1012 стст. тут яшчэ не склалася. Русь была краінай гарадоў-зямель, вечавога народаўладдзя, грамадовай самадзейнасці. У даследаваннях надаецца ўвага гісторыі гарадскіх грамадаў, набыццю імі дзяржаўнага характару, утварэнню гарадоў-дзяржаў ва ўсходніх славян у 11 — пачатку 13 стст. У іх дэталёва прааналізавана развіццё горада-дзяржавы ў Полацкай зямлі, прычым гарадамі-дзяржавамі акрамя Полацка лічацца таксама Менск, Ізяслаўль (Заслаўе), Лагойск, істотнае месца адводзіцца барацьбе Ноўгарада, Полацка і іншых гарадоў за незалежнасць у 11—12 стагоддзях.

Зноскі

Літаратура

правіць