Ігнацы Хамінскі
Ігнацы Хамінскі (польск.: Ignacy Chomiński; пам. пасля 1812) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Ігнацы Хамінскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Ліс | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1729 | ||||||
Смерць | не раней за 1812 | ||||||
Род | Хамінскія[d] | ||||||
Бацька | Гіляры Хамінскі[d] | ||||||
Маці | Ганна з Копцяў[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Хамінскіх герба «Ліс». Нарадзіўся ў 1729 годзе ў сям’і Гілярыя Канстанцінавіча Хамінскага (каля 1690 — снежань 1758), харунжага ашмянскага, старосты пагервянскага, уладальніка маёнткаў Гаўе, Верхняе і Рускае Сяло, і Ганны з Копцяў (каля 1700—1800, Рускае Сяло Дзісненскага павета), дачкі Міхала Копаця, старосты ашмянскага і пісара вялікага літоўскага[1].
Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ (1781), суддзя Ашмянскага земскага суда (1788), удзельнік Вялікага Сойма (1788—1792)[1].
Уладальнік маёнткаў Гаўе, Рускае Сяло і Нарбутоўшчына[1].
Узнагароды Правіць
Кавалер Ордэна Св. Станіслава[1].
Сям’я Правіць
У шлюбе з Людвікай з Дамброўскай[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д ХОМИНСКИЙ Францишек-Ксаверий Гилярьевич // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.