Ігнацій Івіцкі
Ігнацій Івіцкі (31 ліпеня 1783 г., Упіта, Літва — 3 лістапада 1823 г., Косава (Гуцульшчына), Украіна) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі, каталіцкі святар, езуіт.
Ігнацій Івіцкі | |
---|---|
польск.: Ignacy Iwicki | |
Дата нараджэння | 31 ліпеня 1783 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1823 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | багаслоўе і філасофія |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
У Таварыства Ісуса ўступіў 18 жніўня 1800 г. у Полацку, тамсама быў асвечаны на ксяндза 25 студзеня 1812 г. Доктар тэалогіі і магістар вольных навук Івіцкі спачатку выкладаў рыторыку ў езуіцкіх навучальных установах: у Оршы (1806—1808) і Мсціславе (1808—1809).
Пасля адкрыцця ў Полацку езуіцкай акадэміі выкладае там свецкую (1813—1814) і царкоўную рыторыку (1814—1819), а таксама лацінскую, французскую і польскую літаратуру і ўсеагульную гісторыю (1819—1820). (Змест асноўных курсаў, якія выкладаў І.Івіцкі падаецца Т. Б. Бліновай[1] і Я. М. Гіжыцкім[2].) Быў адным з рэдактараў «Полацкага штомесячніка» і публікаваў у гэтым часопісе свае філасофскія працы.
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі — святар у Бжозаве (польскае Падкарпацце) (1820—1821), Падкамені (Львоўшчына) (1821—1822) і Косаве (1822—1823).
Зноскі
- ↑ Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — C.168-170.
- ↑ Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 86, 104, 106.
ЛітаратураПравіць
- Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — 427 с.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień . — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.