Ігнацій Карлавіч Абламовіч

Ігнацій Карлавіч Абламовіч (17871848, Астравок, Валынская губерня) — ардынарны прафесар, фізік. Быў першым прафесарам, які чытаў фізіку ў Кіеўскім універсітэце.

Ігнацій Карлавіч Абламовіч
Дата нараджэння 1787
Дата смерці 1848
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Кароль Абламовіч[d]
Маці Ганна з Эйсмонтаў[d]
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як першы прафесар фізікі Кіеўскага ўніверсітэта

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецага роду Абламовічаў герба «Абданк». Нарадзіўся ў сям’і Кароля Абламовіча і Ганны з Эйсмонтаў[1]. Меў братоў Вікенція і Іосіфа (нар. 1803), дактароў медыцыны Віленскага ўніверсітэта.

30 чэрвеня (12 ліпеня1804 года паступіў у настаўніцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце, пасля заканчэння курсу 16 (28) чэрвеня 1808 года прызнаны магістрам філасофіі з прызначэннем у Мінскую гімназію выкладчыкам фізікі (1 (13) верасня 1808 года).

З 1 (13) кастрычніка 1810 года  памочнік загадчыка фізічнага кабінета Віленскага ўніверсітэта. З 1 (13) верасня 1813 года быў старшым настаўнікам фізікі ў Віленскай гімназіі. З 1 (13) верасня 1817 года  ад’юнкт-прафесарам хіміі Віленскага ўніверсітэта.

З 1 (13) верасня 1818 года  на працягу 6 гадоў удасканальваўся ў навуках за граніцай, пераважна ў Парыжы, слухаў курсы хіміі, фізікі і прыродазнаўчыя гісторыі.

З 1827 года выкладчык прыродазнаўчых навук у Валынскім (Крамянецкім) ліцэі. У 1834 годзе пераведзены ў адкрыты ў Кіеве Універсітэт Святога Уладзіміра, дзе служыў на пасадзе ардынарнага прафесара да выхаду на пенсію ў 1837 годзе.

Памёр у Астраўку падчас халеры 1848 года.

Навуковая і выкладчыцкая дзейнасць

правіць

Рукапісу не друкаваў. Найбольш вядомыя напісаныя ім па даручэнні начальства: «Праект выкладання тэхналогіі для прафесійных вучылішчаў» і «Канспект курсу тэхналогіі, які мусіць выкладацца ва ўніверсітэце Св. Уладзіміра». Займаўся таксама тэхналагічнай хіміяй; фізіку ва ўніверсітэце Св. Уладзіміра чытаў паводле Бедана і Пулье.

Артыкул у Энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Эфрона характарызуе яго наступным чынам: «Паводле слоў гістарыёграфа Кіеўскага ўнів. Шульгіна, Абламовіч быў „найбольш здольным, але і найменш карысным з усіх прафесараў крамянецкага складу“. Працаваў ён мала, пісаў яшчэ менш; выкладчык па Пулье і Бедане. Фізічны кабінет (з Крамянецкага ліцэя) быў у жаласным стане і за ўвесь час Абламовіча не папаўняўся».

Зноскі

  1. Міхаіл (8) // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1 / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш.; навук. рэд. Г. Я. Галенчанка, А. Рахуба. — Мінск : БелНДІДАС, 2002. — С. 41. — 493 с. — ISBN 985-6099-83-8.

Літаратура

правіць
  • Абламович // Русский биографический словарь / Изд. под наблюдением А. А. Половцова. — СПб.: 1896. — Т. 1: Аарон — император Александр II. — С. 11.
  • Венгеров С. А. Абламович, Игнатий Карлович // Критико-биографический словарь русских писателей и учёных (от начала русской образованности до наших дней). — СПб.: Семеновская Типо-Литография (И. Ефрона), 1889. — Т. I. Вып. 1—21. А. — С. 11.
  • Биографический словарь профессоров и преподавателей Императорского университета Св. Владимира (1834—1884) / составлен и издан под ред. В. С. Иконникова. — Киев: В типогр. Имп. университета Св. Владимира, 1884. — XXXVI, 816, ІІ, [4] с. — С. 2.
  • Абламовічы // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыкл. даведнік / Беларус. Энцыкл.; Гал. рэд. «Беларус. Энцыкл.»: Б. І. Сачанка (гал. рэд) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1995.