Габданк (герб)
Габданк (польск.: Habdank), або Абданк (польск.: Abdank), таксама Абданец (польск.: Abdaniec) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы, паводле легендарных звестак, з канца XI—XII стст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. Гербам карысталіся каля 300 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Бучацкія, Выгоўскія, Гарабурды, Гаштольды, Грамыкі, Канарскія, без варыянтаў — больш за 160 родаў[1][2].
АпісаннеПравіць
У чырвоным полі сярэбраны знак у выглядзе лацінскай літары «W». Клейнод — над прылбіцай з каронай таксама разьмешчаны знак у выглядзе літары «W» або з выяваю пяці пёраў страуса. Мяркуецца, што першапачаткова знак быў падобны на літару М, на мяжы XIII—XIV ст. ён быў перавернуты. Існуюць варыянты герба з клейнодам у выглядзе паловы залатога льва, які трымае ў лапах такі самы знак, і інш. Герб «Габданк», дзе на знак пастаўлены крыж, атрымаў назву «Сыракомля».
ЛегендаПравіць
Паводле Каспера Нясецкага з нейкіх часоў у гары Вавель, на якой зараз стаіць замак, пасяліўся цмок, і пачаў ён паляваць на жыхароў горада і іх быдла. Напалоханыя гараджане не ведалі што і рабіць. Аднекуль з'явіўся просты чалавек Скуба, які прыдумаў адну хітрасць супраць новага валодара гары. Забіўшы цяля, цела якога начыніў смалой і серай, пакінуў на парозе пячоры, а побач схаваў паходню. Рана згаладаўшы, цмок выйшаў на паляванне і адразу ж кінуўся на прынаду. Тым часам запалены ад скрытага агню тлушч вялікім агнём ахапіў унутранасці цмока, які адразу ж пабег да Віслы запіць вадой, і ўрэшце пачвару разарвала на кавалкі. Князь Крак тады ва ўзнагароду ўдачліваму Скубу надаў першую літару «W» ад назвы гары Вавель (Wawel) у якасці герба.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Габданк (герб)
- Габданк (герб) на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
- До історії розвитку гербу Абданк (укр.)