Ва́вель[1] (польск.: Wawel — узгорак) — замкавы комплекс на аднайменным узгорку ў горадзе Кракаў, старажытнай сталіцы Польшчы. Знаходзіцца на левым беразе Віслы, на поўдні ад Старога горада.

Замак
Вавель
польск.: Wawel
50°03′15″ пн. ш. 19°56′07″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

У пачатку IX стагоддзя тут існаваў умацаваны горад. З XI стагоддзя да 1564 года Вавель — галоўная каралеўская рэзідэнцыя. Вядомы комплексам помнікаў архітэктуры X—XVII стагоддзяў: ратонда Дзевы Марыі (2-я палова X стагоддзя), каралеўскі замак (XIII—XVII ст.) з рэнесансавым аркадным унутраным дваром (1502—1516, архітэктар Ф. Ф’ёрэнціна, Б. Берэчы), заламі ў стылях готыкі, рэнесансу і барока (у т.л. «Пасольская» зала з разной столлю, упрыгожанай т. зв. Вавельскімі галовамі, 1531—1535 гадах і з 1925 года, скульптар К. Дунікоўскі), гатычны кафедральны сабор (XIV ст., магільны склеп польскіх каралёў, епіскапаў і вядомых дзеячаў нацыянальнай гісторыі — А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Пілсудскага, Т. Касцюшкі і інш.) з раманскай крыптай св. Леанарда (каля 1100 года), рэнесансавай капліцай Жыгімонта I (1517—1533) і шматлікімі надмагіллямі (работы Ф. Штоса, Яна Міхаловіча і інш.). У замку — Дзяржаўныя мастацкія зборы (у т.л. вавельскія габелены; звон Жыгімонта). У архіве каштоўныя рукапісы XII стагоддзя.

Вавель занесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.

Храналогія

правіць
  • 1290—1300 — кароль Вацлаў II узвёў першыя мураваныя пабудовы.
  • XIV ст. — кароль Казімір Вялікі перабудаваў замак у стылі готыкі.
  • 1499 — замак спустошаны пажарам. Аднаўленне распачаў Аляксандр Ягелончык.
  • 1595 — чарговы пажар, працы па аднаўленні давялося пачынаць зноў.
  • 1702 — новае зруйнаванне замку ад шведскага войска падчас Паўночнай вайны.
  • 1724—1728 — спробы аднаўлення замку, не даведзеныя да завяршэння.
  • Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай замак адрамантаваны, у ім размяшчаецца казарма для аўстрыйскіх войскаў.
  • 1905 — распачатыя рэстаўрацыйныя працы.

Замак — вядомы музейны цэнтр Польшчы. У яго запасніках ёсць калекцыі зброі, габеленаў, гістарычных дакументаў, звязаных з дзяржаўніцкай дзейнасцю Гуга Калантая і стварэннем Канстытуцыі 3 мая.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць