Ігнацій Яцкоўскі

Ігнацій Яцкоўскі, Ігнат Яскоўскі (1800, Навагрудак — 1873) — пісьменнік, мемуарыст, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Ігнацій Яцкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1800
Месца нараджэння
Дата смерці 1873
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць

БіяграфіяПравіць

Адвакат навагрудскіх прысутных месцаў. Падчас паўстання 1830—1831 гадоў дзейнічаў сярод навагрудскіх паўстанцаў, падафіцэр атрада навагрудскай кавалерыі. Затым у 13-м уланскім палку атрада Г. Дэмбінскага, у складзе якога адышоў у Варшаву. У Варшаве ўдзельнічаў у Гродзенскім сейміку 8.8.1831 года па абранні дэпутатаў на сейм. Па заканчэнні ваенных дзеянняў хаваўся ў Кракаве, інтэрніраваны. Выехаў 18.9.1833 з Трыеста ў Паўночную Амерыку. У студзені 1834 апынуўся ў Вялікабрытаніі, з 6.1.1834 да 18.6.1849 атрымліваў грашовую дапамогу брытанскага ўрада. У 1837 член Аб’яднання польскай эміграцыі, пасля 1844 выконваў абавязкі сакратара лонданскага аддзела Таварыства Трэцяга мая і яго карэспандэнта, у 1852 годзе член рады Таварыства навуковай дапамогі. У 1852—1855 гадах быў кампаньёнам А. Рыпінскага па выдавецкай справе — кіраваў польскай друкарняй і кнігарняй прыгарадзе Лондана Тотэнхэме(руск.) бел.. Атрымаў 2.9.1854 года брытанскае грамадзянства. Рашэннем Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 28.10.1832 аднесены да 2 разраду злачынцаў, маёмасць канфіскавана. У 1857 годзе атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму, вярнуўся і жыў пад Навагрудкам, дзе і памёр. Выступаў у друку з публіцыстычнымі творамі, успамінамі, вершамі.

ТворчасцьПравіць

Аўтар публіцыстычных кніг «Палітычныя творы» (Лондан, 1853), «Трохгадовае знаходжанне на Усходзе» (Лондан, 1857). У мемуарах «Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды» (выйшла ананімна, 1-е выд. Лондан, 1854; 2-е выд. По­знань, 1858) паказаны побыт і звычаі жыхароў Беларусі, апавядаецца пра хваляванне сялян у мястэчку Крошын Навагрудскага павета ў 1828 годзе. Гэтыя мемуары — адна з асноўных крыніц пра паэта Паўлюка Багрыма і яго творчасць, там апублікаваны і верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…». Трэба адзначыць, Яцкоўскі называе хлопчыка 10-гадовым Пётрыкам, а Паўлюку Багрыму падчас хваляванняў было 16 гадоў, аднак, мемуары Яцкоўскі пісаў з памяці.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004.
  • Гарбачова В. В. Удзельнікі паўстання 1830—1831 гг. на Беларусі: біябібліягр. слоўнік. — Мн., 2006.
    • Potrykowski J. Tułactwo Polaków we Francji. Dziennik emigranta / Wyd. A. Owsiñska. T. 1-2. Kraków, 1974. — Т. 2. S. 268, 270;
    • Bielecki R. Słownik biograficzny oficerów powstania listopadowego. T. 1-3. Warszawa, 1995—1998. — T. 2. S. 184;
    • Kaczkowski J. Konfiskaty na ziemiach polskich pod zaborem rosyjskim po powstaniach roku 1831 i 1863. — Warszawa, 1918;
    • Paszkiewicz M. Lista emigrantów polskichw Wielkiej Brytanii otrzymujłcych zasiłki od rządu brytyjskiego w latach 1834—1899 // Materiały do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. T. 2. Buenos Aires, 1964. S. 59-109. — S. 76;
    • Paszkiewicz M. Polacy naturalizowany w Wielkiej Brytanii w XIX wieku // Materiały do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. T. 3. Buenos Aires, 1964. S. 65-116. — S. 88;
    • PSB.
  • Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX cт.  — Мн., 1977. — С. 186—191;
  • Хаўстовіч М. Айчына здалёку і зблізку. — Мн., 2006.