Іда (Ido) — штучная мова, створаная Луі Куцюра і Луі дэ Бафронам у 1907 годзе, як рэфармаваны эсперанта.

Іда
Саманазва Ido, Linguo Internaciona
Краіны
Арганізацыя, якая рэгулюе Акадэмія эсперанта
Агульная колькасць носьбітаў Па розных ацэнках паміж 100 і 1000
Класіфікацыя
штучныя мовы
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ISO 639-1 io
ISO 639-2 ido
ISO 639-3 ido
Linguasphere 51-AAB-db
IETF io
Glottolog idoo1234
Вікіпедыя на гэтай мове

Гістарычнае развіццё

правіць
 
Удзельнікі Кангрэса ідыстаў у 1922 годзе

Гэты моўны праект з’явіўся ў выніку намера шматлікіх эсперантыстаў палепшыць сваю мову. Шмат хто лічыў, што недастатковая дасканаласць эсперанта тармозіць яго распаўсюджанне. Вынікам з’яўлення іда быў раскол міжнароднага руха эсперантыстаў. Праект новай мовы прыцягнуў да сябе большай часткай лінгвістаў. Ідысты доўгі час праводзілі шматлікія рэформы сваёй мовы — галоўным чынам такія, што тычыліся структуры, граматыкі, слоўніка — з-за чаго мова страціла вялікую колькасць прыхільнікаў. Пасля Другой сусветнай вайны мова стабілізавалася, але рух, звязаны з ёй, прыйшоў у заняпад. Але арганізаваны рух ідыстаў існуе і ў наш час, дзякуючы сеціву і некалькім энтузіястам.

Асаблівасці мовы

правіць

У іда было ўнесена шмат змен на ўсіх узроўнях мовы: фанетыкі і арфаграфіі, марфалогіі, лексікі, сінтаксіса. Але самымі значнымі з’яўляюцца фанетыка-арфаграфічныя і марфалагічныя змены. З алфавіта былі выдалены літары з дыякрытычнымі сімваламі, з мэтай прыблізіцца да класічнага лацінскага алфавіта. Месца націска пры чытанні напісанага тэксту ў іда амаль не змянілася ў параўнанні з эсперанта — на перадапошнім складзе, за выключэннем інфінітыва, дзе націск ставіцца на апошнім складзе. У арфаграфіі была спроба наблізіцца да нейкіх традыцыйных заходнееўрапейскіх (у першую чаргу раманскіх моў). Была зменена большая частка слоў: з аднаго боку словы прыводзіліся ў больш «натуральны» выгляд (часцей проста графічна), з другога боку, словы наадварот спрашчаліся, каб «палегчыць» вымаўленне, што часам рабіла іх нераспазнавальнымі. Але асноўная праца стваральнікаў іда была накіравана на выпраўленне эсперанцкай сістэмы словаўтварэння. У эсперанта корань звычайна звязаны з пэўнай часткай мовы, што ўплывае на спосабы і формы словаўтварэння ад дадзенага корня. У іда корань не адносіцца да якой небудзь часткі мовы, што тэарэтычна павінна было пазбавіць навучэнца ад запамінання таго, ад якога корня патрэбна ствараць вытворныя словы. Але разам з тым у іда была ўведзена раманская сістэма ўтварэння імён дзеяння і імён дзеяча, у выніку чаго сувязь каранёў і частак мовы фактычна захавалася.

 
Сцяг іда

Гісторыя ўзаемаадносін іда і эсперанта

правіць

Першапачаткова іда нанёс значную шкоду эсперантысцкаму руху. Да іда перайшлі да 10 % эсперантыстаў, але асноўная маса засталася вернай эсперанта. Між тым, і сярод ідыстаў узніклі рознагалоссі паміж «кансерватарамі» і прыхільнікамі далейшых рэформ. Некаторыя выдатныя рэфарматары стварылі свае праекты штучных моў: эсперанціда, навіяль і іншыя, але яны не атрымалі значнай колькасці прыхільнікаў. Колькасць прыхільнікаў іда з другой паловы 20-га стагоддзя невялікая, але ў пачатку дваццаць першага стагоддзя адбылося некаторае яе павелічэнне, галоўным чынам, у Заходняй Еўропе. З іда ў эсперанта перайшлі некаторыя суфіксы, словы і выразы.

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць