Іджві (фр.: Idjwi) — найбуйнейшы востраў возера Ківу. Уваходзіць у склад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Плошча — 340 км². Насельніцтва (2017 г.) — каля 300 000 чалавек.

Іджві
фр. Idjwi
Пераправа з вострава Іджві
Пераправа з вострава Іджві
Характарыстыкі
Плошча340 км²
Насельніцтва300 000 чал.
Шчыльнасць насельніцтва882,35 чал./км²
Размяшчэнне
2°09′48″ пд. ш. 29°03′29″ у. д.HGЯO
АкваторыяКіву
Краіна
Іджві (Дэмакратычная Рэспубліка Конга)
Іджві
Іджві
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Востраў Іджві выцягнуты з поўначы на поўдзень на 40 км. Пры гэтым яго паўднёвы бераг аддзелены ад паўднёвага берага возера Ківу (тэрыторыя дзяржавы Руанда) воднай прасторай усяго на 1,3 км, а яго паўночны бераг ад паўночнага берага Ківу — на 33 км. Паверхня гарыстая. Найвышэйшая гара Н'ямусісі ў цэнтральнай частцы дасягае 2 300 м. На поўначы сустракаюцца пясчаныя прыбярэжныя раўніны. На поўдні пераважаюць гліністыя глебы. На востраве ёсць невялікія рэкі.

Нягледзячы на блізкасць да экватара, дзякуючы таму, што востраў Іджві разам з возерам Ківу знаходзяцца высока ў гарах, тут пераважае мяккі клімат з сярэднегадавой тэмпературай +17 °C. Вылучаюцца вільготны і сухі сезоны.

Прырода правіць

У мінулым паверхня вострава была пакрыта лугамі і хмызнякамі. Дзякуючы дзейнасці чалавека з'явіліся лясныя насаджэнні. Звычайныя астраўныя расліны: папараці, расіцавыя, архідэі, брамеліі і інш. Значную плошчу займаюць кававыя плантацыі.

Гісторыя правіць

Відавочна, першымі насельнікамі Іджві былі пігмеі бамбуці. У сучаснасці яны складаюць этнічную і сацыяльную меншасць.

Большасць астравіцян належыць да народа бахаву, які размаўляе на мове банту. Продкі бахаву перасяліліся на востраў у XVIII ст. Іх традыцыйным заняткам была жывёлагадоўля. Аднак з ростам насельніцтва шырока распаўсюдзілася ручное земляробства, вырошчванне сорга, гарбузоў, бабовых, гародніны. Паміж 1780 г. і 1840 г. існавала асобная манархічная дзяржава бахаву. Пазней востраў быў падзелены паміж 2 родамі правадыроў з аўтаномнай уладай. Гэты падзел захоўваецца і ў нашы дні.

Падчас генацыду тутсі ў Руандзе ў 1994 г. Іджві стаў адной з тэрыторый, дзе месціліся бежанцы з суседняй краіны.

Спасылкі правіць