Ізабела Іванаўна Марціновіч

Ізабела Іванаўна Марціновіч (27 кастрычніка 1927, Багушэўск, Сенненскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі юрыст. Доктар юрыдычных навук (1969), прафесар (1971). Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Заслужаны юрыст Беларусі (1995).

Ізабела Іванаўна Марціновіч
Дата нараджэння 27 кастрычніка 1927(1927-10-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 2021(2021-02-16) (93 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці юрыст, адвакат
Навуковая сфера права
Месца працы
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук (1969)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1971)
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі юрыдычны інстытут у 1949 годзе. У 1952 г. на выкладчыцкай рабоце ў Мiнскiм юрыдычным інстытуце, з 1956 г. — на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: старшы выкладчык, дацэнт. З 1971 г. — прафесар кафедры крымінальнага працэсу і пракурорскага нагляду.

Кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Прынцып галоснасці ў савецкім крымінальным працэсе» абараніла ў 1954 г. у Маскоўскім юрыдычным інстытуце, доктарскую дысертацыю на тэму: «Развіццё суда і крымінальна-працэсуальных форм судовай дзейнасці ў Беларускай ССР (1917—1967 гг.)» — у 1969 г. у БДУ.

І. І. Марціновіч стала першай у Беларусі жанчынай прафесарам — доктарам права.

Член двух спецыялізаваных Саветаў па абароне кандыдадскіх і доктарскiх дысертацый па юрыдычных навуках пры БДУ. Навуковыя працы па пытаннях судовага ладу, пракурорскага нагляду, крымінальнага працэсу, гісторыі дзяржавы і права Беларусі.

Узнагароды правіць

Выбраныя навуковыя працы правіць

  • Мартинович И. И. Адвокатура Беларуси: история и современность. Минск, 2002;
  • Мартинович И. И., Пастухов М. И. Судебно-правовая реформа в Республике Беларусь: Суд присяжных и другие новвоведения. Минск,1995
  • Мартинович И. И. История суда Белорусской СССР.1917-1967.-Минск.:БГУ, 1961
  • Мартинович И. И. «Проблемы модернизации судебной системы Беларуси в постсоветский период».// Судебные реформы в странах СНГ. С.15-28. Минск, 2005. Тесей.

Зноскі

Літаратура правіць