Ізаляцыя (прадпрыемства)
Адкрытае акцыянернае таварыства «Ізаляцыя» — прадпрыемства Беларусі па вытворчасці мяккіх дахавых матэрыялаў і гідраізаляцыйных матэрыялаў.
Адкрытае акцыянернае таварыства «Ізаляцыя» | |
---|---|
Заснаванне | 1994 |
Ранейшыя назвы | Адкрытае акцыянернае таварыства «Гідрашклоізол» |
Размяшчэнне | Бронная Гара, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць |
Галіна | Прамысловасць будаўнічых матэрыялаў |
Прадукцыя | гідраізаляцыйныя матэрыялы |
Чысты прыбытак | Br146 тыс. (2020) |
Сайт | belizol.by |
Гісторыя
правіцьУ 1991 годзе Міністэрствам дарожнага будаўніцтва было прынята рашэнне будаўніцтва завода па вытворчасці гідраізаляцыйных матэрыялаў[1].
У 1994 годзе пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю завод «Гідрашклоізол» з тэхналагічнай лініяй магутнасцю 400 тыс. м² за год. У снежні 1996 годзе завод пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства з узросшай магутнасцю да 1,5 млн. м² за год. У 1998 годзе завод выпусціў 1,45 млн м² гідрашклоізолу.
14 лютага 2000 года Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт зарэгістраваў ААТ «Ізаляцыя». Перайменаванне прадпрыемства спатрэбілася ў сувязі з адыходам ад старых вытворчых тэхналогій — гідрашклоізолу[1].
У 2000 годзе было ўведзена ў эксплуатацыю тэхналагічнае абсталяванне па вытворчасці пліткі дахавай бітумна-палімернай ці гнуткай чарапіцы[1].
У 2006 годзе прадпрыемства асвоіла вытворчасць «Эмульсій бітумных катыённых дарожных», якія знаходзяць ужыванне ў якасці звязальнага матэрыялу пры будаўніцтве, рэканструкцыі і рамонце дарожных пакрыццяў[1].
У верасні 2011 года з уводам у эксплуатацыю новай лініі вытворчыя магутнасці заводу істотна павялічыліся і дазволілі выпускаць больш за 7 млн м2 за год.[2]
27 жніўня 2019 года Брэсцкі аблвыканкам прадаў ПУПАК «Вангранд» 25,16% сваіх акцый з умовай, што апошні інвестуе ў прадпрыемства на працягу 2 гадоў не меней 3,5 млн беларускіх рублёў для папаўнення пазазвароткавых сродкаў.[3].
Дырэктары
правіць- Анатоль Васільевіч Снітко (з 1994 года)
Літаратура
правіць- Грынько, М. Ф. Рулонных дахавых і гідраізаляцыйных матэрыялаў прамысловасць / М. Ф. Грынько // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 439—440. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Зноскі
- ↑ а б в г Семенов, Сергей. ОАО «Изоляция»: путь к юбилею (руск.). Брестский калейдоскоп. Праверана 2 сакавіка 2023.(недаступная спасылка)
- ↑ Открытое акционерное общество «Изоляция» (руск.). Брестчина производит, предлагает, приглашает. Праверана 2 сакавіка 2023.
- ↑ Брестская область продала частной компании свои акции ОАО «Изоляция» (руск.). БелТА (31 жніўня 2021). Праверана 2 сакавіка 2023.