Ізмаільская вобласць
Ізмаільская вообласць (укр.: Ізмаїльська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украінскай ССР, якая існавала ў перыяд з 1940 па 1954 гг.
Ізмаільская вобласць | |
---|---|
Ізмаїльська область | |
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Ізмаіл |
Найбуйнейшыя гарады | Ізмаіл, Белгарад-Днястроўскі, Балград, Арцыз, Татарбунары, Рэні |
Дата ўтварэння | 7 жніўня 1940 |
Дата скасавання | 15 лютага 1954 |
Насельніцтва | 550 000 |
Плошча | 12,4 тыс. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Утварэнне
правіцьУтворана 7 жніўня 1940 г. пад назвай Аккерманская вобласць на тэрыторыі Паўднёвай Бесарабіі. Спачатку цэнтрам быў Аккерман. 7 снежня 1940 г. абласны цэнтр быў перанесены ў Ізмаіл, і вобласць была адпаведна пераназваная. Агульная плошча вобласці складала 12 400 км2.
Пасля захопу румынскімі і нямецкімі войскамі, з 19 ліпеня 1941 г. да 25 жніня 1944 г. тэрыторыя Ізмаільскай вобласці знаходзілася пад уладай Румыніі ў складзе губернатарства Бесарабія.
14 лістапада 1945 г. была перайменаваная вялікая колькасць населеных пунктаў і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак вобласці з мэтою зменьшыць прысутнасць румынскіх, турэцкіх і другіх іншамоўных элементаў у тапаніміцы рэгіёна, зрабіўшы яе максімальна савецкай (г.зн. рускай).
15 лютага 1954 г. вобласць скасавалі, яе раёны ўвайшлі ў склад Адэскай вобласці.
Насельніцтва
правіцьПаводле перапісу 1930 г. у межах будучай Ізмаільскай вобласці пражывала 550 тыс. чал., з якіх рускіх налічвалася 133 тыс. (24,25%), балгараў — 122 тыс. (22,26%), румын (малдаван) — 100 тыс. (18,19%), украінцаў — 82 тыс. (14,86%), немцаў — 60 тыс. (11,06%), гагаузаў — 21 тыс. (3,92%), іншых — 12 тыс. (2,25 %). Сапраўды ж украінцаў было значна больш - толькі ў Ізмальскім павеце прыкладна 20 тысяч жыхароў сёлаў Броска, Ларжанка, Матроска, Саф'яны, Кісліца, Гасан-Аспага (Першамайскае), Карамахмет (Шаўчэнкава), Дракула (Трудавое), Нерушай, Галілешты (Дэсантнае) і інш. было запісана рускімі. Балгараў сяла Вайсал (Васільеўка) былі запісаны румынамі, у той жа час сярод «іншых» налічвалася прыкладна 7 тыс. «ліпаван» (старавераў), якіх запісалі асобна ад рускіх.
Адміністрацыйны падзел
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Лебеденко О. М.. Ізмаїльська область // 424 // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: «Наукова думка », 2005. — Т. 3 : Е — Й.— С. 424. — ISBN 966-00-0610-1. (укр.)
- Тичина А. К.. Ізмаїльська область // Енциклопедія сучасної України : у 30 т.. (укр.) / ред. кол. : І. М. Дзюба [та ін.] ; НАН України, НТШ. — К.: [б. в.], 2009. — Т. 9 : Е — Ж. — 711 с. — ISBN 978-966-02-5720-7.
- Андрощук О. В. Адміністративно-територіальні зміни в УРСР: плани, втілення, наслідки (друга половина 40-х — 60-ті роки ХХ ст.): Дис. на здобуття ст. канд. іст. наук : 07.00.01 / НАН України; Інститут історії України. — К., 2004.