Ізяслаў (князь новагародскі)

(Пасля перасылкі з Ізяслаў (князь навагародскі))

Ізяслаў (XIII ст.) — князь новагародскі.

Згадваецца без тытула пад 1237 годам Галіцка-Валынскі летапісам, калі галіцкі князь Даніла «наведе Литву Миндога Изяслава Новогородьского» на мазавецкага князя Конрада. Некаторыя даследчыкі[хто?] лічаць, што згадка ўдзелу Ізяслава побач літоўскага князя Міндоўга ў паходзе супраць мазавецкага князя сведчыць пра ўладу Міндоўга над Новагародкам. На чым грунтуецца такая думка не ясна, бо простая згадка двух асоб разам сведчыць хутчэй за роўнасць. Запіс Ізяслава ў тэксце пасля Міндоўга можа сведчыць, што ў вачах галіцкага летапісца новагародскі князь меў ніжэйшы статус або меншае значэнне агулам, або сітуацыі менавіта гэтага пахода, але можа зусім ні пра што не сведчыць.

На думку Аляксандра Краўцэвіча, Міндоўг меў уладанні ў літоўскіх землях, а князь у Новагародку быў самастойным, магчыма, ахрышчаным літоўцам. Аднак, імя Ізяслаў свецкае і не магло належаць ахрышчанаму літоўцу, цяперашнія веды анамастыкі дазваляюць рабіць выснову пра яго паходжанне з роду Рурыкавічаў і адпаведна княжацкі тытул.

Пра далейшы лёс Ізяслава нічога не вядома. Выказвалася думка пра яго тоеснасць са свіслацкім князем Ізяславам, згаданым аднойчы ў паходзе князя Данілы супраць яцвягаў у 1256 годзе. Таксама ёсць і прапановы атаясняць яго нават з полацкім князем Ізяславам, які ў 1260-я гады заключыў дагавор з рыжанамі, арцыбіскупам і Ордэнам, дзе адзначаў сваю залежнасць ад вялікага князя Войшалка.

На думку Аляксея Шаланды, новагародскі князь Ізяслаў мог быць цесцем Міндоўга, такім чынам, яго дачка — невядомая імем першая жонкай літоўскага князя — маці Войшалка і прынамсі адной дачкі, пазней жонкі князя Шварна.

Літаратура правіць