Ілля (Куча)
Ілля Якімавіч Куча (пачатак XVI ст. — 1579) — мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсёй Русі (1576—1579).
Ілля | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Царква | Канстанцінопальская праваслаўная царква | ||||||
Папярэднік | Іона | ||||||
Пераемнік | Анісіфар | ||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Смерць | 1579 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 1576 |
З роду дробнамаянтковых зямян Гарадзенскага павету. Свецкую кар’еру пачаў таксама ў Гарадзенскім павеце — ураднікам лабенскага дзяржаўцы Войны Мацвеевіча Грычыны[1]. Найраннейшая згадка пра Іллю як урадніка датуецца 16 красавіка 1556, найпазнейшая — 13 кастрычніка 1568 года[2]. Брат Іллі — Андрэй, быў жанаты з гарадзенскай зямянкай Багданай (у першым шлюбе Васілевіч), якая мела маёнткі паблізу Лабны (цяпер Лабна-Агароднікі Гродзенскага раёна), дзе служыў Ілля[2].
У 1560-х — пачатку 1570-х гадоў быў кліентам магнатаў Хадкевічаў. У 1563 годзе згадваецца як пінскі, у 1566 годзе — як кобрынскі падстароста. У 1570—1572 гадах быў муравіцкім і княгінінскім намеснікам у валынскіх маёнтках віленскага кашталяна пана Рыгора Хадкевіча. У 1566 годзе пан Рыгор Хадкевіч, які быў прызначаны каралём Жыгімонтам Аўгустам апекуном дзяцей памерлага ў 1562 годзе князя Януша Кузьміча Заслаўскага, даручыў Іллю Кучы кіраваць уладаннямі малалетніх княжат Януша і Міхаіла. У ліпені 1572 года Ілля Куча пакінуў урад «заслаўскага спраўцы і намісніка». Пазней трапіў у бліжэйшае акружэнне Іоны (Пратасевіча), мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і ўсёй Русі. Пры падтрымцы мітрапаліта Іоны, атрымаў ад караля Стэфана Баторыя прывілей на кіраванне мітраполіяй, а пасля смерці Іоны стаў яго наступнікам (1577—1579) з блаславення канстанцінопальскага патрыярха Ераміі II Траноса.[3]
Не змяніў свайго імя, калі рабіў духоўную кар’еру, манаскае імя, калі наогул было, невядома. Напэўна, Ілля Куча быў добра знаёмы з Міхаілам Дзевачкам яшчэ да пачатку духоўнай кар’еры іх абодвух.[2]
Зноскі
- ↑ Лісейчыкаў, Бобер 2018, с. 15..
- ↑ а б в Лісейчыкаў, Бобер 2018, с. 16..
- ↑ Тесленко І. А. Куча Ілля // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наук. думка, 2009. — Т. 5 : Кон — Кю. — С. 542. — ISBN 978-966-00-0855-4
Літаратура
правіць- Лісейчыкаў Д. В., Бобер І. М. «Варуючы и милуючы малъжонку мою законную веньчалъную…»: жыццё і смерць мітрапаліта-«дваяжэнца» Анісіфара Дзевачкі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2018. — № 5. — С. 11-23.
- Тесленко І. А. Куча Ілля // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К. : Наук. думка, 2009. — Т. 5 : Кон — Кю. — С. 542. — ISBN 978-966-00-0855-4.