Ільмар Тамур
Ільмар Тамур (11 мая 1921, Нарва — 19 ліпеня 1989, Талін) — эстонскі тэатральны рэжысёр. Адзін з найважнейшых дзеячаў эстонскага тэатра ў 1950—1970 гадах — галоўны рэжысёр Эстонскага тэатра драмы імя У. Кінгісепа (1952—1970) і адначасова старшыня Эстонскага тэатральнага таварыства (1953—1969). Народны артыст Эстонскай ССР (1964), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстонскай ССР (1958).
Ільмар Тамур | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 мая 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 ліпеня 1989 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Лінда Карын Руус[d] |
Прафесія | акцёр, рэжысёр |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0848733 |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1921 годзе ў Нарве, з рабочай сям’і — бацька быў электрыкам, а маці працавала ткачыхай. У 14 гадоў скончыў пачатковую школу, і з 15 гадоў працаваў кавалём на металургічным заводзе.
У 1941 годзе паступіў у Школу сцэнічнага мастацтва пры Талінскай кансерваторыі. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны перад акупацыяй Эстоніі нацыстамі летам 1941 года быў у складзе 30 тысяч эстонскіх дзеячаў культуры эвакуіраваны ў Яраслаўль і з 1942 па 1944 гады ўваходзіў у створаныя там Дзяржаўныя ансамблі Эстоніі.
У 1944 годзе, пасля вызвалення Эстоніі ад нацыстаў, стаў акцёрам тэатра «Ванемуйнэ» ў Тарту, дзе ўжо ў 1945 годзе паставіў свой першы спектакль у якасці рэжысёра. У 1946—1952 гадах працаваў рэжысёрам у Эстонскім драматычным тэатры (1946—1948), галоўным рэжысёрам і дырэктарам тэатра «Эндла» ў Пярну (1948—1952).
У 1951 і 1953 гадах вучыўся ў Маскве ў МХАТ СССР імя М. Горкага. У 1952—1970 гадах — галоўны рэжысёр Эстонскага тэатра драмы імя У. Кінгісепа. Адначасова ў 1953—1969 гадах з’яўляўся старшынёй Эстонскага тэатральнага таварыства. У гэты перыяд апроч актыўнай тэатральнай працы здымаўся ў кіно, выступаў па радыё і тэлебачанні.
Акрамя таго выкладаў у Талінскай кансерваторыі (1955—1960), у Педагагічным інстытуце імя Э. Вільдэ (1967—1970).