Ілья Ігаравіч Чарняк

беларускі футбаліст

Ілья Чарняк (нар. 19 мая 2002, Яроміна, Гомельскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік мінскага «Дынама» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Ілья Чарняк
Поўнае імя Ілья Ігаравіч Чарняк
Нарадзіўся 19 мая 2002(2002-05-19)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см[2]
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 47
Клубная кар’ера[* 1]
2019 Беларусь Гомель 0 (0)
2020—2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 26 (7)
2021   Харватыя Дынама II (Заграб) 10 (0)
2023 Расія Ахмат (Грозны) 2 (0)
2023 Казахстан Каспій (Актау) 8 (1)
2024— Беларусь Дынама (Мінск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 6 (0)
2024— Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 сакавіка 2024

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец гомельскай СДЮШАР-8, у 2019 годзе выступаў за дубль «Гомеля», дзе хутка замацаваўся ў складзе. Таксама некаторы час гуляў у міні-футбол за БЧ, дзе стаў наймаладзейшым іграком і аўтарам гола ў гісторыі клуба[3]. У 2020 годзе перабраўся ў салігорскі «Шахцёр», дзе таксама гуляў за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды.

У лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў заграбскае «Дынама II»[4]. У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5] і стаў рыхтавацца да сезона з асноўнай камандай салігорцаў. 16 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы першы тайм у матчы супраць барысаўскага БАТЭ (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна з’яўляцца ў стартавым складзе каманды.

У лютым 2023 года пакінуў «Шахцёр»[6] і хутка стаў іграком грозненскага «Ахмата»[7]. Па заканчэнні сезона ў чэрвені 2023 года пакінуў грозненскі клуб[8]. У ліпені 2023 года далучыўся да казахстанскага «Каспія»[9], які пакінуў у лістападзе 2023 года пасля таго, як клуб страціў месца ў Прэм’ер-лізе[10].

У студзені 2024 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[11].

Міжнародная кар’ера правіць

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Расіі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.

26 сакавіка 2024 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Мальты (0:0).

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Гомель   12 2
2020 дубль Шахцёр   28 13
2020/21 (2) Д2 Дынама II   1 0
2021/22 (1) Д2 Дынама II   9 0
2022 Д1 Шахцёр   26 7
2022/23 (2) Д1 Ахмат   2 0
2023 (2) Д1 Каспій   8 1

Крыніцы правіць

  1. https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Ilja-Chernjak-240&season=2022MEN
  2. а б в https://dinamo-minsk.by/blr/asnouny-sklad/2024/illya-charnyak
  3. Играл за юношескую сборную по "минику", не подошел академии БФФ, сын футболиста. Кто такой Илья Черняк? (руск.). football.by (1 кастрычніка 2022). Праверана 7 лютага 2023.
  4. "Шахтер" отдал нападающего в аренду загребскому "Динамо-2" (руск.). football.by (10 лютага 2021). Праверана 7 лютага 2023.
  5. Футбол. Нападающий Черняк вернулся в "Шахтер" из аренды в загребском "Динамо" (руск.). pressball.by (16 студзеня 2022). Праверана 7 лютага 2023.
  6. "Шахтер" сообщил об уходе Черняка (руск.). football.by (5 лютага 2023). Праверана 5 лютага 2023.
  7. Илья Черняк заключил контракт с российским "Ахматом" (руск.). football.by (7 лютага 2023). Праверана 7 лютага 2023.
  8. "Ахмат" объявил о расставании с Черняком (руск.). football.by (6 чэрвеня 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.
  9. Илья Черняк перешел в "Каспий" (руск.). football.by (2 ліпеня 2023). Праверана 4 ліпеня 2023.
  10. Илья Черняк покинул "Каспий" (руск.). football.by (15 лістапада 2023). Праверана 16 лістапада 2023.
  11. Минское "Динамо" объявило о первом новичке в 2024 году (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 16 студзеня 2024.