Ілья Аляксандравіч Гульцяеў

(Пасля перасылкі з Ілья Гульцяеў)

Ілья Гульцяеў (нар. 5 верасня 1988, Волагда) — расійскі футбаліст, абаронца клуба «Новасібірск».

Футбол
Ілья Гульцяеў
Ilya Gultyaev IMG 2976.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ілья Аляксандравіч Гульцяеў
Нарадзіўся 5 верасня 1988(1988-09-05)[1] (31 год)
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расія
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Новасібірск
Нумар 33
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
0000 — 2004 Расія Пскоў-2000
2004 — 2008 Расія Спартак (Масква)
Клубная кар’ера*
2006 — 2009 Расія Спартак (Масква) 0 (0)
2009 — 2012 Расія Том (Томск) 78 (2)
2013 Расія Уфа 6 (0)
2013 — 2014 Расія Нафтахімік (Ніжнякамск) 21 (0)
2014 — 2015 Расія Енісей (Краснаярск) 54 (7)
2016 Расія Тосна 18 (0)
2016 — 2017 Расія Енісей (Краснаярск) 25 (3)
2017 — 2018 Расія Тамбоў 22 (3)
2018 Арменія Бананц (Ерэван) 9 (0)
2019 Беларусь Гомель 18 (1)
2020 — Расія Новасібірск
Нацыянальная зборная**
2009 Расія Расія (да 21) 2 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 лютага 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 лютага 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец пскоўскага футбола, у 2004 годзе трапіў у структуру маскоўскага «Спартака», з 2006 года пачаў выступаць за моладзевы склад. 15 ліпеня 2009 года правёў свой адзіны матч за асноўны склад «Спартака» ў 1/16 фіналу Кубка Расіі супраць «Краснадара». Неўзабаве перайшоў у «Том», дэбютаваў у Прэм’ер-лізе 1 лістапада 2009 года ў матчы супраць маскоўскага «Лакаматыва». У сезоне 2010 заваяваў месца ў асноўным складзе томскага клуба, у сезоне 2011 нярэдка выконваў функцыі капітана каманды.

У канцы 2012 года па заканчэнні кантракта пакінуў томскі клуб, а ў студзені 2013 года стаў іграком «Уфы». Пакінуў «Уфу» ў чэрвені таго ж года. Сезон 2013/14 правёў у ніжнякамскім «Нафтахіміу», пазней далучыўся да краснаярскага «Енісея». У студзені 2016 года падпісаў кантракт з «Тосна» на 1,5 гады, аднак у жніўні таго ж года вярнуўся ў «Енісей». У сезоне 2017/18 быў іграком «Тамбова».

У верасні 2018 года стаў іграком армянскага клуба «Бананц». У лютым 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Бананц» і неўзабаве падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. Спачатку быў трывалым іграком стартавага складу, а з верасня амаль не з’яўляўся на полі. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[3].

У лютым 2020 года стаў іграком клуба «Новасібірск» з трэцяга расійскага дывізіёна[4].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2009 годзе гуляў за моладзевую зборную Расіі.

Зноскі

СпасылкіПравіць