Ілья Пятровіч Сянько

Ілья Пятровіч Сянько (нар. 5 мая 1940 в. Казлякевічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Ілья Пятровіч Сянько
Дата нараджэння 5 мая 1940(1940-05-05) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Працоўную дзейнасць пачаў у 1959 годзе вучнем трактарнай брыгады калгаса «Прагрэс» Гродзенскага раёна. У 1965 годзе скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «вучоны-аграном». Працаваў загадчыкам вытворчага ўчастка калгаса імя Леніна, галоўным аграномам калгаса «1-е Мая» Гродзенскага раёна. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працягнуў працаваць галоўным аграномам у калгасе «1-е Мая». У 1967 годзе абраны старшынёй калгаса «Шлях да камунізму» Гродзенскага раёна. З 1992 года — старшыня сельскагаспадарчага калектыўнага прадпрыемства «Абухава» Гродзенскага раёна, якое ў 2003 годзе пераўтворана ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Абухава».

Узнагароды

правіць

За дасягнутыя высокія вынікі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1970), медалём «За доблесную працу» (1971), двума ордэнамі Леніна (1981, 1986), прысвоены званні «Герой Сацыялістычнай Працы» (1986), «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (2000).

На падставе Палажэння аб парадку прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна», рашэннем Гродзенскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 чэрвеня 2010 года прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Гродзенскага раёна»[1].

Зноскі